Пресс-конференция с А.Н.Косинцем

Официально

Менавіта гэтай мэце падпарадкавана дзейнасць кіраўніцтва вобласці, адсюль выцякаюць задачы, якія неабходна вырашаць усім кадрам Віцебскай вобласці. DSC03846Без малога чатыры гадзіны працягвалася прэс-канферэнцыя старшыні аблвыканкама А.М.Косінца з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Кіраўнік вобласці шчыра, добразычліва адказаў больш чым на тры дзесяткі пытанняў журналістаў. Прамы дыялог дазволіў вызначыць найбольш важныя накірункі развіцця рэгіёна ў розных сферах жыцця.

Вялікі блок абмяркоўваемых пытанняў датычыўся сацыяльна-эканамічнага стану вобласці. Як выкананы прагнозныя параметры за чатыры гады пяцігодкі? Чым падмацаваны павышаныя абавязацельствы вобласці? Як складваецца сітуацыя ў знешнім гандлі? Стан спраў з інвестыцыямі ў будаўніцтва – гэтыя і іншыя пытанні ў першую чаргу цікавілі журналістаў.

Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што за мінулыя чатыры гады вобласць дынамічна развівалася. Прыняты канкрэтныя меры па развіцці прамысловасці аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, стварэнні інфраструктуры, развіцці платных паслуг, гэта значыць, асноўных кампанентаў, якія забяспечваюць выкананне прагнозных паказчыкаў.

Аднак, выкананне даведзеных планаў не дае магчымасці выйсці ў 2010 годзе на сярэднюю заработную плату эквівалентную 500 доларам ЗША. Гэта галоўны паказчык, ад якога вядзецца разлік астатніх павышаных абавязацельстваў: аб’ём прамысловай прадукцыі павінен скласці 120-125 працэнтаў да 2009 года ў супастаўных цэнах, спажывецкіх тавараў – 130; тавараабарот – 130, платныя паслугі – 180, экспарт тавараў і паслуг – 150, вытворчасць асноўных відаў прадукцыі ў сельгаспрадпрыемствах (з 2006 года вобласць не выконвала гэты прагнозны паказчык) – 130, у асабістых падсобных гаспадарках – 110 працэнтаў.

У будаўніцтве ўзяты абавязацельствы здаць у эксплуатацыю 850 тысяч квадратных метраў жылля, замест устаноўленых 720. Будаўніцтва – гэта лакаматыў, які забяспечыць работу многіх галін, – лічыць А.М.Косінец.

Сёння для вырашэння праблемных пытанняў, звязаных з экспартам і імпартам тавараў, паслуг, ідзе дыверсіфікацыя рынкаў збыту. Калі ў 2008 годзе экспарт ажыццяўляўся ў 67 краін свету, то ў бягучым – у 112.

Такім чынам, устаноўленыя ўрадам паказчыкі з’яўляюцца ніжняй планкай для ўсіх суб’ектаў гаспадарання, а даведзеныя аблвыканкамам – верхняй. Наша задача пастарацца дасягнуць гэтых паказчыкаў да 1 лістапада.

2010 год з’яўляецца завяршальным у рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла. А таму пытанняў, звязаных з яе выкананнем, таксама было шмат.

Аляксандр Мікалаевіч Косінец прывёў некалькі лічбаў: з 2005 года на рэалізацыю гэтай праграмы накіравана 11,6 трыльёна рублёў, з іх у вытворчую сферу – 8,6, сацыяльную – 3 трыльёны.

Будуюцца жыллё, сучасныя малочнатаварныя фермы, абнаўляецца машынна-трактарны парк новай тэхнікай. У 2009 годзе атрыманы рэкордны за апошнія 15 гадоў ураджай – 1 мільён 174,5 тысячы тон зерня. У 2010 годзе неабходна выйсці на 1,5 мільёна тон.

Віцебск лічыцца культурнай сталіцай краіны, а таму, адказваючы на пытанні журналістаў, старшыня аблвыканкама А.М.Косінец падкрэсліў, што ў цяперашні час кіраўніцтвам вобласці прымаюцца ўсе неабходныя меры для таго, каб Прэзідэнтам краіны гораду афіцыйна быў прысвоены гэты статус.

Горад мае цікавую гісторыю, традыцыі, вялікую культурную спадчыну. Працягваецца маштабнае добраўпарадкаванне Віцебска, рэканструкцыя і будаўніцтва новых аб’ектаў. Лядовы палац хутка зможа прымаць зорак эстрады, сучасная аўдыа- і відэаапаратура ўжо закуплены. Прыемна ўражвае плошча Перамогі, хоць усе работы па яе рэканструкцыі яшчэ не завершаны. Узводзяцца храмы, гандлёвы бізнес-цэнтр “Марка-Сіці”. Гасцей “Славянскага базару” сустрэне рэканструяваны чыгуначны вакзал. Для дзяцей плануецца пабудаваць сапраўдны Дыснейлэнд.

У гэтым годзе Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску пройдзе з 9 па 15 ліпеня. Упершыню выступіць Райманд Паулс з Нацыянальным канцэртным аркестрам пад кіраўніцтвам М.Фінберга.

Падрыхтаваў Ф.ВОЛАХ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *