Отряд неравнодушных, или Милиции есть кому помогать!

Закон - один для всех

Не будзе перабольшваннем сказаць, што даволі значную дапамогу работнікам міліцыі ў ахове грамадскага парадку аказваюць добраахвотныя дружыны. Такое супрацоўніцтва было заснавана яшчэ ў савецкі час, паступова развівалася і мацнела — і вельмі добра, што гэтая карысная традыцыя захоўваецца да сённяшніх дзён.
Дзейнасць добраахвотных дружын, як і некаторых іншых грамадскіх фарміраванняў, рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку». Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі члены названага фарміравання ўваходзяць у склад рэйдавых груп, патрулююць вуліцы пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Найбольш актыўнымі ў гэтым сэнсе з’яўляюцца прадстаўнікі добраахвотнай дружыны ад райкама грамадскага аб’яднання БРСМ. З іх удзелам з пачатку 2013 года затрымана і дастаўлена ў РАУС чатыры правапарушальнікі. Па выніках праведзеных пяці рэйдавых мерапрыемстваў па выяўленні фактаў незаконнага захоўвання алкаголю ў грамадзян канфіскавана два самагонныя апараты і 170 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці.
Спадзяемся, што атрад актыўных памочнікаў райаддзела міліцыі неўзабаве папоўніцца новымі нераўнадушнымі людзьмі.
С.ТАРГОНСКІ, старшы ўчастковы інспектар РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *