отделение ГАИ Ушачского райисполкома предупреждает: будьте осторожны на дорогах в тёмное время суток

Общество

Як вядома, большасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў адбываецца ў цёмны час сутак. З надыходам асенне-зімовага перыяду аварыйнасць на дарогах павялічваецца ў некалькі разоў. Гэта абумоўлена тым, што заўважыць чалавека, не пазначанага святлоадбівальнымі элементамі, дастаткова складана. У Правілах дарожнага руху (пункт 17.1), зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №551, замацавана норма абавязковага выкарыстання флікераў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі, а таксама рэкамендавана — пры перасячэнні праезнай часткі па-за ўстаноўленымі месцамі. Зразумела, многае залежыць ад месца размяшчэння святлоадбівальніка. Калі гэта падвеска, то лепш мацаваць яе за рамень, пояс, гузік, каб яна звісала на ўзроўні бядра. Павязку неабходна размясціць на рукаве. Значкі могуць размяшчацца на адзенні ў любым месцы, у тым ліку на шапцы. Сумачку, партфель ці рукзак лепш трымаць у правай руцэ, а не за спіной. Найбольш надзейны варыянт можна прапанаваць бацькам, якія маюць непаўналетніх дзяцей, — нанесці на адзенне святлоадбівальныя тэрмааплікацыі і наклейкі.

Хочацца нагадаць, што ў адпаведнасці з заканадаўствам нашай краіны за парушэнне пешаходамі Правілаў дарожнага руху, у прыватнасці, за рух па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак без святлоадбівальніка прадугледжана папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічынь, за тое ж парушэнне ў стане алкагольнага ап’янення — ад 3 да 5 базавых.

Не варта забываць пра неабходнасць абсталявання святлоадбівальнымі элементамі веласіпедаў і конных павозак. Пункт 159 Правілаў дарожнага руху сцвярджае: «пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (ці) пры недастатковай бачнасці на конным транспартным сродку спераду павінен быць уключаны ліхтар, які выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтар, што выпраменьвае чырвонае святло».

Будзьце ўважлівымі і асцярожнымі на дарозе, асабліва ў цёмны час сутак, калі бачнасць максімальна абмежавана.

А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *