Гандляваць парасятамі — толькі ў адведзеных месцах

Общество

Гандляваць жывымі парасятамі на рынку ці ў іншых неадведзеных месцах забараняецца. Згодна з рашэннем райвыканкама на тэрыторыі раёна адведзена дзве пляцоўкі для продажу свіней насельніцтву: на тэрыторыі ПУП “Сарочына” і ветэрынарнай станцыі. Чым гэта выклікана?

З-за афрыканскай чумы – так завецца гэта віруснае захворванне, супраць якога няма вакцыны. Пры захворванні хоць аднаго з парсюкоў, на ферме ўсё пагалоўе дохне праз некалькі гадзін. Афрыканская, бо ўпершыню зарэгістравана ў Афрыцы. А з 2007 года была ўжо і ў Расіі: спачатку пераважна ў паўднёвых рэгіёнах, а пазней і ў Ленінградскай вобласці. Успышкі зарэгістраваны як на комплексах, так і на хатніх падворках і нават сярод дзікоў.

Змагацца з ім можна толькі адзіным спосабам – знішчаць: тушы жывёлы паляцца. Аднак паколькі знаходзіліся людзі, якія нават гандлявалі мясам заражанай жывёлы, ці трупы парсюкоў выкідваліся ў рэчкі, то вірус паступова пашырае зону захоплівання. Распаўсюджваецца ён як паветрана-кропельным шляхам ад хворай да здаровай жывёлы, так і праз бытавыя адходы. Вірус не страшны чалавеку, людзі не хварэюць афрыканскай чумой, а вось для эканомікі краіны гэта ўдар, бо ўводзяцца абмежаванні на гандаль свінінай.

Мінсельгасхарчам Беларусі забаронены завоз свініны, прадуктаў яе перапрацоўкі, а таксама свіной тэхнічнай сыравіны на тэрыторыю краіны.

У раёне абследаваны свінагадоўчы комплекс і фермы на прадмет біялагічнай аховы іх тэрыторый (ад заносу). Мыць вопратку работнікаў комплексу трэба штодзённа, а таксама забаронены ўваход на тэрыторыю асобам, якія там не працуюць.

Па ветэрынарна-санітарных правілах, пры гандлі парсюкамі запісваюцца прозвішчы як гандляра, так і пакупніка. Пляцоўкі пасля заканчэння гандлю дэзінфіцыруюцца. Сумеснымі намаганнямі і даволі простымі правіламі перасцярогі мы зможам захаваць сітуацыю станоўчай.

В.ДАЎГАПОЛАЎ,

галоўны ветэрынарны

ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *