Выезной приём в Строктах

Общество

Выязны прыём грамадзян, які ў вёсцы Строкты праводзіў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ягоравіч Вайцянкоў, праходзіў у доме старэйшыны вёскі Валянціны Мікалаеўны Хвошч. Яна і агучыла ўсе праблемы аднавяскоўцаў. Іх у працяглай і населенай вёсцы нямнога. Асноўная – патрэба ў аўтобусным павільёне, які б закрываў ад ветру і дажджу людзей. А паколькі ў вёсцы пражываюць дзеці і працаздольнае насельніцтва, то паслугамі грамадскага транспарту карыстаюцца часта. Дырэктар ДРБУ-105, які прысутнічаў на прыёме, сказаў, што будаўніцтва аўтобуснага павільёна на прыпынку ў Строктах занесена ў планы на 2010 год, і ён спадзяецца, нішто не парушыць намечанага.

Праехаўшы па ўсёй вёсцы, пераканаліся, што дарога прагрэйдзіравана, трэба падсыпаць у адным месцы, добры пад’езд і да міні-палігона, куды выкідваецца смецце.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *