Поздравление жителей Ушаччины с Новым, 2015 годом от руководства района

Общество

Паважаныя землякі!

Сёння мы праводзім 2014 год і, канечне, прыгадваем усё прыемнае, што ён прынёс краіне, раёну, кожнай сям’і. Так, менавіта з удзелу кожнага з нас множыцца як сямейны дабрабыт, так і багацце нашай рэспублікі. І яно найперш у людзях — працавітых, нястомных, гасцінных і аптымістычных беларусах. У шчырых, адкрытых, сціплых але адначасова і ўпартых ушачанах. У нас ёсць усё тое, з чаго складаецца чалавечае шчасце. Мірнае неба, любімая справа, а побач — нашы блізкія. Няхай жа ўсё гэта і захаваецца ў кожнага з нас у новым 2015 годзе. Няхай толькі гул камбайнаў разносіцца над нашымі палямі, больш важкім становіцца хлебны каравай і дастатак кожнага ўшачаніна. Няхай кожны дзень новага года нам будзе хацецца зрабіць дабро, аказаць падтрымку, здзейсніць подзвіг, няхай і невялікі, на сваім рабочым месцы. І, канечне, няхай спраўдзяцца ўсе нашы мары.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *