Как сэкономить на лампочках? Советы даёт хозяин нового магазина «Энергия» в райцентре А.Полозов

Калейдоскоп

Аб вартасцях энергазберагальных лямпачак, напэўна, чулі ўсе. Звярталася да гэтай тэмы і наша газета, аднак, як паказвае практыка, спажыўцы не вельмі спяшаюцца замяняць імі звыклыя воку “лямпачкі Ільіча”. Пры гэтым многія пералічваюць важкія, на іх думку, “мінусы” эканамічных прыбораў: маўляў, і каштуюць яны даражэй, і бракаванымі бываюць, і “грэюцца” доўга, і на сметнік іх выкідваць нельга. Аспрэчыць такі пункт гледжання паспрабуе перакананы прыхільнік выкарыстання эканамічных лямп асвятлення, гаспадар нядаўна адкрытага ў райцэнтры магазіна “Энергія” Аляксей Полазаў.

Нядаўна правёў дома просты эксперымент: замяніў у асноўных пакоях звычайныя лямпы на люмінісцэнтныя (энергазберагальныя) і святлодыёдныя. У выніку за месяц напаліў на 70 кВт менш, чым звычайна! Патлумачу на ўмоўным прыкладзе, адкуль бярэцца такая эканомія. Уявім сабе, што ў кватэры гараць 5 лямпачак па 4 гадзіны ў дзень. Пры ўмоўным разліку 1500 рублёў за 1 кВт гаспадары кватэры за суткі пры ўжыванні звычайных лямп “напаляць” святла на 2250 рублёў, люмінісцэнтных – на 450, святлодыёдных – на 210 рублёў. Такім чынам, эканомія складае 80 і 91 працэнт адпаведна! Сапраўды, энергазберагальныя лямпы даражэйшыя за простыя, аднак з­-за эканамічнасці хутка акупяцца і пачнуць прыносіць прыбытак.

Можа ўзнікнуць пытанне, чаму звычайныя лямпачкі такія неэканамічныя? Адказ просты: на асвятленне выкарыстоўваецца толькі 10­20 працэнтаў іх магутнасці, астатняя ідзе на награванне. Аднак мяняць усе лямпачкі ў кватэры на энергазберагальныя немэтазгодна. Справа ў тым, што гэтыя прыборны не любяць частага ўключэння­выключэння, бо ім трэба прыкладна паўтары хвіліны, каб разагрэцца і ўвайсці ў звычайны рэжым работы, таму іх не варта эксплуатаваць у ваннай, туалеце, прыхожай. А вось у зале, кабінеце, дзіцячым пакоі яны будуць дарэчы, пры гэтым, калі вы пакідаеце памяшканне, скажам, хвілін на 15­20, а потым плануеце вярнуцца, святло ў ім лепш не выключаць.

Што датычыцца выпадкаў набыцця бракаваных энергазберагальных лямп, то на іх даецца гарантыя тэрмінам 1 год, дастаткова прад’явіць прадаўцу чэк і ўпакоўку.

Як ужо прыгадвалася, асабліва эканамічнымі з’яўляюцца святлодыёдныя лямпы. Каштуюць яны 60­65 тысяч, аднак акупляюцца ўжо за паўтара­два месяцы. Але, набываючы іх, трэба ўлічваць, напрыклад, такі нюанс: яны маюць вугал рассейвання святла не 360, як іншыя, а 270 градусаў, таму не падыдуць для люстры, плафоны якой “глядзяць” уверх. А вось у свяцільніку з празрыстага шкла, на мой погляд, не вельмі эстэтычна выглядаюць люмінісцэнтныя. Сапраўды, ёсць люстры, для якіх аптымальна падыходзяць менавіта звычайныя лямпачкі напальвання. Але эканоміць электраэнергію можна і з імі. Для гэтага замест звычайнага выключальніка варта ўстанавіць спецыяльны святлорэгулятар (дзіммер), які забяспечвае плаўны пуск лямп (у выніку яны радзей перагараюць) і дае магчымасць рэгуляваць яркасць люстры простым паваротам ручкі. Згадзіцеся, гэта вельмі зручна, бо, калі вы чытаеце ці прымаеце гасцей – патрэбна максімальнае асвятленне, калі глядзіце тэлевізар – дастаткова прыглушанага. Такі прыбор крыху больш года таму я ўстанавіў у кватэры сястры, у пакоі, які асвятляе 8­ражковая люстра з лямпачкамі па 40 Вт (агульная спажываемая магутнасць – 320 Вт). І хоць каштуе дзіммер даволі нятанна (каля 150 тысяч), дзякуючы эканоміі святла затраты ўжо акупіліся, да таго ж не давялося набываць новыя лямпачкі, бо ніводная за прайшоўшы час не перагарэла.

Як бачна, эканоміць на святле можна – і даволі немалыя сумы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *