Если плита требует замены. Не эксплуатируйте старые газовые плиты

Калейдоскоп

Штогод у філіялы УП “Віцебскаблгаз” паступае вялікая колькасць паведамленняў аб паху газу ў кватэрах ці дамах. Па аналізе прычын выклікаў можна зрабіць вывад, што большая частка сітуацый адбываецца з-за перавышэння тэрміну эксплуатацыі газавых прыбораў, часам нават да 20 гадоў! Тэрмін службы газавай пліты ўстанаўліваецца заводам-вытворцам і, як правіла, не перавышае 10-12 гадоў. Па заканчэнні названага тэрміну асноўныя элементы пліты губляюць свае ўласцівасці: парушаецца герметычнасць кранаў і газаправодаў, адбываецца старэнне пракладак, не спрацоўвае аўтаматыка бяспекі і г.д. Усё гэта можа прывесці да непапраўных наступстваў – выбухаў, пажараў, гібелі людзей.

Не карыстайцеся газавымі прыборамі, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы і ўяўляюць рэальную пагрозу для вас, вашых родных і суседзяў па доме.

Па ўсіх пытаннях замены газавага абсталявання звяртайцеся ва РВУ “Ушачырайгаз” па тэлефоне 2-71-04. Спецыялісты газавай гаспадаркі дапамогуць  вам з пакупкай, дастаўкай і падключэннем пліты.

Памятайце, што за самастойную замену газавай пліты і газавага абсталявання існуе адміністрацыйная адказнасць і адключэнне ад сістэмы газазабеспячэння.

В.СЕЛЕЗЕНЬ, майстар РВУ “Ушачырайгаз”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *