Часть зарплаты в неденежной форме

Общество

Малочку работнікі КУСГП “Арэхаўна” разбіралі “пад роспіс” у ведамасці ахвотна, сметанковае масла нават па 20 кілаграмаў, ды і крупы разышліся ўсе…

– Нічога дзіўнага: усё свежае, а кошт на прадукты – ад вытворцаў, значна дзешавей, чым у магазінах, масла па 15 тысяч за пачак, – чаму ж не браць, – гаворыць дырэктар прадпрыемства Генадзь Паўлавіч Грабоўскі. – І ў мяне праблема не ў тым, што нехта з работнікаў не жадае атрымаць частку зарплаты таварам, а ў тым, каб прывезці менавіта запатрабаванае людзьмі ў гаспадарцы, а на Лепельскім малочнакансервавым і Полацкім камбінаце хлебапрадуктаў, з якімі ў асноўным і працуем, не заўсёды бывае патрэбны асартымент.

Зарплату кожны жадае атрымаць чым раней – тым пажаданей, чым больш – тым лепш. У якой форме, таксама мае значэнне. Большасць надае перавагу грашоваму выражэнню, але…

Дарэчы, “але” ў дадзеным выпадку з’яўляецца ключавым словам. Калі б не гэта “але”, то так бы яно і было.

Але… знешнія эканамічныя фактары, скарачэнне экспарту прадукцыі падарвалі адладжаную работу мяса­малочнай галіны звонку. Але… літаральна ўсе гаспадаркі Ушаччыны запазычылі Лепельскаму малочнакансерваваму камбінату, чым утварылі ўнутраны нарыў. Але… кожны месяц гучыць інфармацыя аб затрымках выплаты зарплаты, за люты па краіне іх было больш 500. І менавіта таму ўсплыла на паверхню такая забытая форма аплаты, як натуральная.

Яна ў любым выпадку сведчыць пра збой у адладжанай сістэме разлікаў. Аднак у такі складаны перыяд з’яўляецца не абмежаваннем правоў працоўных, а рэальным выйсцем. Чым дрэнна атрымаць сыр, смятану, сухое малако па заводскім кошце. Чым дрэнна завітаць у “Мясную лаўку” – магазін з самым вялікім асартыментам і самай нізкай надбаўкай на прадукцыю. Толькі тым, што скарачае колькасць наяўных сродкаў, патрэбных на пагашэнне крэдытаў, аплату камуналкі ці вучобы дзіця. Ну а паколькі па заканадаўстве натураплата не павінна перавышаць 30 працэнтаў заробку, то і гэта не перашкода, тым больш што літаральна кожная сям’я ўсё роўна ходзіць у магазін.

Натуральная аплата выкарыстоўваецца як дадатковая крыніца выплаты зарплаты. Гэта не толькі не супярэчыць дзеючаму Працоўнаму кодэксу, абласному тарыфнаму пагадненню з прафсаюзамі, але і прапісана ў калектыўных дагаворах кожнай гаспадаркі. Прадпрыемствы шукаюць свае крыніцы натураплаты ў залежнасці ад таго, куды прадавалася прадукцыя, але літаральна кожная гаспадарка атрымала прэйскуранты цэн з Лепельскага камбіната, па якіх і заказваецца потым малочка для работнікаў.

Праблема ўшацкіх аграрыяў (і не толькі іх) не ў натуральнай, а ў малой зарплаце. Не будзем на гэты раз пералічаць усіх прычын (гэта вялікая асобная тэма), варта толькі зірнуць на малочную зводку. Пры такіх тэмпах рэалізацыі малака і адсутнасці іншых крыніц даходаў “Райаграсэрвісу” трэба 13 гадоў, каб разлічыцца з малаказаводам, “Кублічам” – 8, “Агра­Селішча” – 2,5, “Вялікадолецкаму” і “Глыбачанам” – некалькі месяцаў. Ну а калі ты запазычыў і атрымоўваеш незаробленае, то і ўмовы дыктаваць не можаш, наадварот, падзякаваць трэба, што Лепельскі камбінат яшчэ пагаджаецца зноў у доўг закрываць зарплату – на гэты раз таварам.

Вольга КАРАЛЕНКА.



2 комментария по теме “Часть зарплаты в неденежной форме

  1. Мой родитель часто вспоминал, как в конце 60-ых армейские пропагандоны втирали бойцам сказку о том, что уже их поколение будет жить при коммунизме. Вижу, миф (хоть и с опозданием), но реализуется в жизнь — коммунизм ведь предусматривал отсутствие денежного обращения ;). Странно, что никто не радуется… . Может потому что коммунизм всё больше отдаёт пещерностью? Неандертальцы тоже обходились без денег, жили себе натуральным обменом. Возвращаемся к традиционным хозяйственным укладам? Может и право первой ночи возродить? Для стимулирования туризма :)))

  2. 21 век.. центр Европы… позорище! Аграрная страна…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *