В добрый путь, призывники! В Ушачском районе в торжественной обстановке вручены повестки юношам, которые в ближайшее время пополнят ряды белорусской армии

Образование и молодежь

На Ушаччыне ўжо стала добрай традыцыяй урачыста праводзіць Дзень прызыўніка. Вось і сёлета тым юнакам, якія праз лічаныя дні папоўняць рады Узброеных Сіл Беларусі, у сераду, 29 красавіка, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі павесткі.

Пачалося дзейства ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у гарпасёлку. Як адзначыла, звяртаючыся да будучых салдат, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.І.Гардзіёнак, напярэдадні знамянальнай даты – 70­годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівую актуальнасць набывае пытанне выхавання патрыятызму ў маладога пакалення. Надзея Іванаўна пажадала юнакам годна несці службу, свята выконваць воінскую прысягу і заўсёды памятаць: на іх плячах заўтрашні дзень краіны, мір і спакой народа. Будучыя абаронцы Айчыны хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў, усклалі вянок да падножжа помніка.

Працягнулася дзейства ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Мудрымі парадамі, як годна прайсці першы сур’ёзны іспыт на сталасць, мужнасць і вынослівасць, падзяліўся з хлопцамі ваенны камісар раёна У.Я.Пальчэх. Дарэчы, для Уладзіміра Яўгенавіча гэты прызыў асаблівы – апошні ў яго прафесійнай біяграфіі. У сваім выступленні ён адзначыў, што зараз у вайсковых падраздзяленнях створаны належныя ўмовы для службы салдат, да дыялогу з юнакамі, іх сем’ямі гатовы і ваенкамат.

Наперадзе ў юнакоў – няпростыя армейскія будні, работа над фізічнай і духоўнай узмужнеласцю. Яны не цешаць сябе ружовымі надзеямі, што будзе лёгка. Але, напэўна, кожны хоча, каб і яго матуля атрымала ліст падзякі ў канверце з армейскім штампам…

Добрым падарункам для прызыўнікоў стала ў гэты дзень святочная канцэртная праграма, падрыхтаваная работнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *