В Ушачах прошёл районный этап республиканского молодёжного проекта «Открытые дебаты “ВЫБІРАЙ.BY”

Образование и молодежь

Пад такой назвай прайшоў раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага праекта “Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY”. Тэма мерапрыемства была выбрана невыпадкова: ад грамадзянскай пазіцыі моладзі залежыць вельмі многае – залежыць будучыня нашай краіны.

Члены дзвюх каманд, у склад якіх увайшлі маладыя работнікі арганізацый і прадпрыемстваў Ушаччыны, адразу ж уключыліся ў актыўную дыскусію па розных аспектах грамадска-палітычнага жыцця краіны. Разважалі пра многае: ад правоў і абавязкаў грамадзян да ўласных прапаноў па ўдасканаленні маладзёжнай палітыкі. Уключыліся ў цікавае абмеркаванне і члены Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна, запрошаныя на мерапрыемства. Пасля абмену меркаваннямі прысутныя прыйшлі да згоды: за намі будучыня Беларусі, таму мы павінны рабіць усё для росквіту краіны, у якой будзем жыць і працаваць. Ініцыятыву моладзі падтрымлівалі эксперты – дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання С.А.Даніловіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М.Захарэнка, старшыня пастаяннай камісіі па сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароне і справах моладзі Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, дырэктар Ушацкай сярэдняй школы В.І.Клімашэўскі, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі С.В.Азевіч, адукацыі, спорту і турызму І.Ф.Сыроўчанка і першы сакратар райкама БРСМ І.А.Ціханава.

Паступова афіцыйная форма дэбатаў перацякла ў дыялог. Падчас яго маладыя людзі агучылі хвалюючыя пытанні атрымання жылля, выказалі спадзяванне ў перспектыве ўбачыць ва Ушачах піцэрыю ці кафэ, у якіх не прадавалася б спіртное і не дапускаліся асобы ў нецвярозым стане. Адначасова юнакі і дзяўчаты падзякавалі раённай уладзе за тое, што ствараюцца ўмовы, каб зрабіць жыццё людзей  змястоўным і цікавым. Гэта і адкрыццё ля Ушацкай школы сучаснай футбольнай пляцоўкі, і абсталяванне катка, і будаўніцтва фізкультурна­аздараўленчага комплексу.

– Сёння ў грамадстве, на жаль, назіраецца ўтрыманскі дух, некаторыя жадаюць усё і адразу, не прыкладаючы да гэтага ўласных намаганняў. І вельмі важна, што маладыя людзі Ушаччыны ў асобе  маладых спецыялістаў бачаць праблемы і гатовы іх вырашаць, – адзначыла, падводзячы вынікі сустрэчы, Вольга Мікалаеўна Захарэнка. – Вядома, многія пытанні патрабуюць індывідуальнага падыходу, таму не саромейцеся агучваць іх прадстаўнікам раённай улады – мы заўсёды адкрытыя для дыялогу і будзем вырашаць іх  разам.

Напрыканцы мерапрыемства моладзь Ушаччыны далучылася да рэспубліканскай акцыі “Наш год – наш выбар!”, старт якой быў дадзены 15 верасня. Сімвал акцыі – яблык, упрыгожаны стужачкай, стылізаванай пад колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Сямідзесятай мірнай вясной актыў БРСМ высадзіў яблыневыя сады і кветкі Перамогі заквітнелі па ўсёй краіне. Яблыневы цвет дазваляе асацыіра­ваць Беларусь з квітнеючым садам, а яблыкі ў Год моладзі і год выбараў Прэзідэнта – як плён працы і дасягненняў беларускага народа.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *