Полезная тыква на участке семьи Звонковых. А что выросло на ваших грядках?

Общество

Такія гарбузы, як сёлета, растуць на ўчастку Званковых з гарпасёлка штогод, нягледзячы на тое, што адводзяцца ім традыцыйна апошнія ўчасткі – пасля пасадкі ўсіх культур. Аднак градкі добра аздабляюцца перагноем, ды і высаджваюцца на іх розныя сарты. Некаторыя з іх Марына Анатольеўна выпісвала праз сайт “Садовая калекцыя”, некаторыя правераныя брала ў родных. І вось ужо распачаты сезон нарыхтовак такіх карысных блюд з гарбуза. Гаспадыня робіць плацынды – выпечка, начынку якой складае гарбуз, рагу з агародніны, кашы, а таксама запякае ў духоўцы дэсерт з сіропам. Якую б страву вы не рабілі – яна будзе вельмі карыснай як для страўніка, так і для ўсяго арганізма.

Ну а вось такі ўраджай грыбоў Аляксандр Міхайлавіч назбіраў мінулым летам. Яно, як вы памятаеце, было ўраджайным на белыя, аднак каб з такімі вось ножкамі!!!

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *