Диспетчер Ушачского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Алексей Мартынюк стал лучшим на областном конкурсе профессионального мастерства

Cлужба-101

Штогадовы конкурс прафесійнага майстэрства сабраў нядаўна ў Віцебску прадстаўнікоў усіх гарадскіх і раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях вобласці. Лепшых з лепшых выбіралі сярод камандзіраў аддзяленняў, пажарных, а таксама дыспетчараў. Перамогу сярод апошніх атрымаў прадстаўнік Ушаччыны – дыспетчар пажарнай аварыйна-­выратавальнай часці №1 г.п.Ушачы Аляксей Мартынюк.

Спаборніцтва праходзіла ў два туры. У першым 24­м удзельнікам прадстаяла паказаць сваю фізічную падрыхтоўку – дыспетчары, як і ўсе астатнія выратавальнікі, павінны быць у добрай фізічнай форме. А. Мартынюк здаў на выдатна ўсе нарматывы ў сваёй узроставай групе. Затым трэба было справіцца з тэставым заданнем – за вызначаны час даць адказы на 30 пытанняў у вобласці розных нарматыўных дакументаў. Па выніках першага тура ў другі праходзіла толькі 7 удзельнікаў.

У другім туры дыспетчары зноў жа  рашалі 40 тэставых заданняў і алгарытмы дзеянняў па розных надзвычайных сітуацыях. Роўных не аказалася тут ушацкаму дыспетчару, які і атрымаў званне лепшага па прафесіі ў вобласці.

– Доўга не вагаліся, хто прадставіць наш аддзел у гэтай намінацыі. У Аляксея Сцяпанавіча багаты тэарэтычны і практычны запас ведаў, на гэтай пасадзе ён ужо больш 15 гадоў,  – гаворыць начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А.І.Станько.

Цяпер Аляксей Мартынюк рыхтуецца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства. У лістападзе ў Мінску збяруцца мацнейшыя дыспетчары Беларусі – пераможцы абласных этапаў. Акрамя тэсціравання, фізічнай падрыхтоўкі, рашэння задач па накіраванні сіл і сродкаў на месца надзвычайнага здарэння давядзецца і, напрыклад, размаўляць з патэлефанаваўшым у выратавальную службу на замежнай мове.

Спадзяёмся, што з усімі задачамі А.Мартынюк выдатна справіцца і дастойна прадставіць Віцебшчыну на конкурсе.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *