Пожар в Ушачском районе унёс жизнь человека, уничтожил дом и хозпостройку

Cлужба-101

У нядзелю днём адбыўся пажар у вёсцы Скачыхі Кубліцкага сельсавета. У агні аказаўся адзін з жылых дамоў. У выніку надзвычайнага здарэння дом і адна гаспадарчая пабудова знішчаны. На жаль, не абышлося без ахвяр, выратавальнікі знайшлі на месцы труп гаспадыні-пенсіянеркі. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

З пачатку бягучага года гэта 19-ы пажар у раёне, сёлета загінула 3 чалавекі. За аналагічны перыяд мінулага года на Ушаччыне было зафіксавана 27 пажараў і гібель таксама трох чалавек.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *