Воспитатель яслей-сада №2 Елена Грищенко на 8 марта получила поздравительную открытку от Президента

Общество

Для выхавацеля дзіцячага ясляў-­сада №2 г.п.Ушачы Алены Венядзіктаўны Грышчанкі сёлетняе 8 Сакавіка стала асаблівым: апроч традыцыйных кветак і падарункаў яна атрымала вельмі прыемны сюрпрыз – паштоўку са святочным віншаваннем ад Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі!

Такая ўвага кіраўніка дзяржавы стала сведчаннем прызнання заслуг жанчыны, якая з’яўляецца адной з лепшых у сваёй прафесіі не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Сотні былых выхаванцаў памятаюць яе пяшчотныя рукі, любоў і клопат, цікавыя заняткі, якія заклалі аснову ведаў і навыкаў. Алена Венядзіктаўна пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку, укараняе інавацыйныя методыкі навучання, распрацоўвае і прэзентуе аўтарскі матэрыял. І вельмі прыемна, што дзейнасць гэтага выдатнага спецыяліста і цудоўнага чалавека ацэньваецца па заслугах: так, у 2011-­м А.В.Грышчанка стала пераможцам раённага конкурсу “Настаўнік года”, а яе прозвішча было занесена на раённую Дошку гонару, летась да прафесійнага свята жанчына была ўзнагароджана Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення адукацыі.

“Віншаванні і цёплыя словы ад Прэзідэнта краіны стануць для мяне стымулам і надалей аддаваць свае сілы і здольнасці справе выхавання маленькіх беларусаў”, – адзначае А.В.Грышчанка. І няма ніякіх сумненняў, што дзяўчынкі і хлопчыкі, якія стаяць на гэтым здымку побач са сваім любімым выхавацелем, вырастуць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *