Заготавливайте берёзовый сок правильно!

Общество

Для асабістых патрэб грамадзяне могуць самастойна нарыхтоўваць бярозавы сок бясплатна. Аднак жадаючыя павінны абавязкова звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва або лясгас, дзе ім растлумачаць тэхналогію збору вітаміннага прыроднага напітку і паведамяць аб месцах, дзе гэта рабіць не забараняецца.

Не ўсе ведаюць, што нарыхтоўка бярозавага соку ажыццяўляецца толькі ў спелых і перастойных лясах, якія прызначаны для высечак галоўнага карыстання. Для падсочкі прыгоднымі лічацца дрэвы, у якіх дыяметр ствала на вышыні грудзей дарослага чалавека (1,3 метра) дасягае не менш 20 сантыметраў. У камлёвай частцы на адлегласці 35­50 сантыметраў ад каранёвай шыйкі робіцца адтуліна дыяметрам каля 1 сантыметра і глыбінёй 2­3 сантыметры без уліку таўшчыні кары, куды устаўляецца трубка або латок для збору соку.

Яго нарыхтоўка забараняецца ў межах населеных пунктаў, на тэрыторыі дэндралагічных паркаў, у перададзеных пад ахову месцах пражывання дзікіх жывёл і росту раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, у межах зон аховы гісторыка­культурных каштоўнасцей. Нельга падсочваць дрэвы і ў гарадскіх, курортных лясах і лесапаркавых частках зялёных зон, у месцах масавага адпачынку насельніцтва, прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, у межах палос адводу жалезных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый.

Калі ж вы парушыце правілы тэхналогіі падсочкі, то бясплатны сок можа пераўтварыцца ў вельмі дарагое задавальненне. Адказнасць прадугледжана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях: для грамадзян гэта штраф да 20 базавых велічынь, для юрыдычных асоб – да 500.

І.ПАДГОЛ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *