Берег — не стоянка, помните, что парковка на береговой линии запрещена

Экология

У летнюю пару людзі масава едуць на вадаёмы, часта ператвараючы іх берагі ў стаянкі аўтамабіляў. Пры гэтым некаторыя турысты імкнуцца прыпаркаваць машыны амаль ля самай вады, не ўсведамляючы, напэўна, што тым самым парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства. А таму хочацца нагадаць, што стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палос водных аб’ектаў да 30 метраў да берагавой лініі забаронена. Пакідаць свой транспарт бліжэй да вады пры наяўнасці спецыяльна адведзеных месцаў для стаянкі могуць толькі прадстаўнікі органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, бяспекі суднаходства, прадпрыемстваў водных шляхоў, арандатары (карыстальнікі) рыбалоўных угоддзяў і іншыя юрыдычныя асобы, якія маюць дакументы, пацвярджаючыя законнасць знаходжання ў рыбалоўных угоддзях для выканання ўскладзеных на іх задач. Забараняецца таксама і мыццё транспартных сродкаў у межах водаахоўных зон. На парушальнікаў гэтых патрабаванняў можа быць накладзены штраф у памеры да 20 базавых велічынь.

Лепельская міжрайінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *