Как будут работать отделения банков, банкоматы, инфокиоски в Ушачах во время перехода на новые деньги

Калейдоскоп

Касы разлікова-касавага цэнтра аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у чацвер, 30 чэрвеня, з фізічнымі асобамі будуць працаваць да 12 гадзін. Фінансавая ўстанова 1-3 ліпеня зачынена для наведвальнікаў. Плацяжы па ўсіх крэдытах як у касах, так і ў тэрмінальным абсталяванні, неабходна ажыццявіць да 29 чэрвеня ўключна. Таксама з 22 гадзін 30 чэрвеня па 21 гадзіну 1 ліпеня (па меры завяршэння наладкі абсталявання) вы не зможаце скарыстацца банкаматамі, прыёмнымі тэрміналамі, іншымі тэхнічнымі ўстройствамі, з дапамогай якіх ажыццяўляюцца аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх картак.

Аддзяленні  цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ ААБ “Беларусбанк” 30 чэрвеня будуць працаваць у скарочаным рэжыме, 1 ліпеня  кліенты абслугоўвацца не будуць, а 2 ліпеня аперацыйная служба будзе працаваць па графіку скарочанага дня – да 14 гадзін. Аперацыі па ўкладах 30 чэрвеня і 2 ліпеня будуць здзяйсняцца толькі ў аддзяленнях па месцы адкрыцця рахунка.

Банкаматы  “Беларусбанка” 1 ліпеня будуць пераводзіцца на рэжым абслугоўвання па меры іх загрузкі банкнотамі ўзора 2009 года.

30 чэрвеня з 23.30 да 8.00 1 ліпеня прыпыніцца работа ўсіх тэрміналаў, інфакіёскаў, банкаматаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *