Сделали для себя. Жители агрогородка Глыбочка благоустроили пляж местного озера

Благоустройство

Зрабіць тэрыторыю вакол сябе добраўпарадкаванай – пад сілу многім з нас. Пацвярджэннем гэтаму можа паслужыць прыклад глыбачанцаў, якія сабраліся разам і добраўпарадкавалі пляж мясцовага возера.

Маляўнічы вадаём у аграгарадку ёсць, але, як сцвярджаюць мясцовыя жыхары, берагі зарослыя і купацца немагчыма. Летась сельвыканкам арганізаваў на бераг падвоз пяску, але некаторыя “старанныя” гаспадары хутка расцягнулі яго па сваіх сядзібах. З наступленнем жа сёлетняга цёплага сезона жадаючыя адпачыць на беразе возера ўсё ж вырашылі давесці справу да канца і добраўпарадкаваць бераг. Нягледзячы на гарачую пару корманарыхтоўкі, аказаць дапамогу змагло і КУСГП “Глыбачаны”, механізатары А.Літвін і В.Камовіч прывезлі два прычэпы гравію. Не адкладваючы справу ў доўгую скрыню, жыхары Глыбачкі адразу ж прыняліся за навядзенне парадку.

– Раскінулі гравійна­пясчаную сумесь, абкасілі і пачысцілі тэрыторыю. У добраўпарадкаванні прынялі ўдзел сем’і Белавусавых, Крывашэевых, Павуковых, Аксяновічаў. Дзякуй за дапамогу дырэктару КУСГП “Глыбачаны” С.І.Кірпічонку. Цяпер у нас добры пляж, на які ўсе з задавальненнем ходзяць купацца, – расказвае яшчэ адна ўдзельніца суботнікаў Алена Аркадзьеўна Камовіч.

Трэба сказаць, што на другім возеры, што ёсць у Глыбачцы, яшчэ летась адзін з берагоў добраўпарадкавалі і прывялі ў належны стан сем’і Чумаковых.

Цяпер жыхары аграгарадка радуюцца добраму пляжу, які зрабілі самі ж для сябе, прыклаўшы да гэтага не так і многа намаганняў. Зрабіць падобнае можа кожны з нас, не чакаючы, калі гэта зробіць нехта іншы, усё рэальна – было б жаданне. Хочацца, каб цяпер астатнія адпачываючыя ацанілі працу сваіх аднавяскоўцаў і не засмечвалі бераг возера.

Вольга КАМАРКОВА.



1 комментарий по теме “Сделали для себя. Жители агрогородка Глыбочка благоустроили пляж местного озера

  1. Хочется высказать ОБИДУ , что месный сельисполком, на просьбы жителей не откликнулся и даже не проявил инициативу организовать субботник. Люди сами это сделали и до самого позднего вечера проводили уборку и благоустройство пляжа. Хочется чтоб любой человек мог обратиться и увидеть протянутую руку помощи и понимание в глазах. Спасибо директору КУСХП Кирпиченку С. И. за привоз песка и за человеческое отношение.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *