На планёрке у председателя райисполкома

Общество

Рабоце са зваротамі грамадзян старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак надае вялікае значэнне і патрабуе ад падначаленых строга прытрымлівацца парадку іх разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

“Прамыя лініі”, выязныя прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтвам раёна трывала ўвайшлі ў практыку работы. А таму чалавеку не трэба дарэмна траціць час, каб вырашыць набалелую праблему. Адказы на многія паўсядзённыя пытанні грамадзяне атрымліваюць на старонках газеты “Патрыёт”.

На традыцыйнай па панядзелках нарадзе вырашаліся пытанні жыццядзейнасці людзей: паскарэнне мантажу і рамонту катлоў цэнтральнай кацельні, каб праз два тыдні аднавіць гарачае водазабеспячэнне жылых дамоў; УП ЖКГ даручана зрабіць часовы мост праз раку Ушачы, каб людзі з зарэчча напрамую маглі трапіць у бальніцу. Згодна з зацверджанай праграмай да 2013 года, будзе весціся капітальны рамонт жылля, распрацаваны графік першачарговага рамонту дарог па населеных пунктах. Для забеспячэння жыхароў аддаленых вёсак вадой за лета плануецца пабудаваць 30 студняў. Пастаўлена задача газіфікацыю шматкватэрнага дома вёскі Градзянец выканаць да 1 студзеня 2011 года, а вуліц Е.Лось, Дуброўскага і іншых – вясной 2011 года.

Гарачая пара ў работнікаў сельгаспрадпрыемстваў. Трэба дасяваць рапс, кукурузу, весці хімпраполку і догляд пасеваў, тэрмінова перапрафіліраваць тэхніку на нарыхтоўку кармоў.

А.А.Кавалёнак звярнуў увагу кіраўніцтва райсельгасхарча на граматны падыход да арганізацыі корманарыхтоўкі, каб у кожнай гаспадарцы эфектыўна выкарыстоўваць усю тэхніку і людскія рэзервы. Недастаючая колькасць механізатараў будзе задзейнічана з прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра. Працоўныя калектывы горада Полацка таксама накіруюць 100 чалавек для нарыхтоўкі кармоў з няўдобіц.

Ф.ВОЛАХ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *