Сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь открывается 13 августа

Калейдоскоп

Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку, фазана (акрамя гусей) пачынаецца ў рэспубліцы з 13 жніўня і доўжыцца па другую нядзелю снежня. Паляваць дазваляецца ў светлы час сутак ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад’езду маламерных суднаў. Паляўнічыя могуць выкарыстоўваць пры гэтым гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны, зараджаныя шротам, а таксама паляўнічых сабак (усе групы, акрамя ганчакоў і хартоў). Што датычыцца маламерных суднаў, якія таксама дазволены для гэтага віду палявання, то яны павінны быць без рухавіка або з непрацуючым рухавіком. Спосаб палявання на цецерука – ружэйны з падыходу толькі з паляўнічымі сабакамі. З адным сабакам могуць паляваць да трох паляўнічых.

Паляўнічы пры сабе павінен мець дзяржаўнае пасведчанне на права палявання, дазвол на захоўванне  і нашэнне паляўнічай зброі і боепрыпасаў, пуцёўку ці дазвол на здабычу і пуцёўку да яго, рэгістрацыйныя дакументы на сабак. Упаўнаважаныя пасадныя асобы органаў паляўнічага кантролю маюць права правяраць дакументы, спыняць і праводзіць агляд транспартных сродкаў, рэчы, прадукцыю і прылады палявання. Пры гэтым паляўнічы мае права ведаць прычыну, па якой яго спынілі, і патрабаваць прад’явіць службовае пасведчанне. Перад тым як адправіцца на паляванне, яшчэ раз пераглядзіце Правілы, асаблівую ўвагу ўдзяліце главе 12 “Правілы бяспекі палявання”. Ні адно паляванне не каштуе тых праблем, якія могуць узнікнуць у выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй. Паспяховага вам палявання!

А.ХІЛЬКО, дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *