1 сентября открывается сезон охоты на бобра, норку, ондатру

Калейдоскоп

З 1 верасня адкрываецца паляванне на бабра і выдру. Яно дазваляецца ў светлы час сутак. Спосабы палявання: ружэйны – з засады, з падыходу з выкарыстаннем наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй або карцеччу, паляўнічых лукаў і арбалетаў; безружэйны – капканамі №3-7, пасткамі (акрамя петляў), з паляўнічымі сабакамі ўсіх парод акрамя ганчакоў і хартоў пры выманні пастак.

З першага дня восені таксама адкрываецца паляванне на норку амерыканскую, андатру. Дазволены спосаб – безружэйнае паляванне з выкарыстаннем капканаў №0-3, пастак (акрамя петляў).

Сезон палявання на названыя віды дзічыны працягнецца па 31 сакавіка.

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *