Выборы-2016: кто и где голосует

Общество

Напярэдадні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання нагадаем грамадзянам некаторыя прынцыпы выбарчай сістэмы. Сёння гаворка пойдзе пра адзін з важнейшых яе аспектаў.

Абіраць дэпутатаў могуць паўналетнія грамадзяне рэспублікі, якім да дня або ў дзень выбараў споўнілася 18 гадоў. У галасаванні не ўдзельнічаюць беларусы, прызнаныя судом недзеяздольнымі, а таксама тыя, хто адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, і змешчаны пад варту.

Усе грамадзяне, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, уносяцца ў спісы выбаршчыкаў толькі на адным участку для галасавання і толькі па месцы рэгістрацыі. Выбаршчыкі, зарэгістраваныя па месцы жыхарства, уносяцца ў спіс участка для галасавання на дадзенай тэрыторыі, а зарэгістраваныя па месцы знаходжання – толькі на ўчастку па месцы знаходжання. Напрыклад, студэнты вочнай формы навучання могуць галасаваць толькі па месцы свайго знаходжання.

Выбаршчыкі, не занесеныя ў спіс па якой­небудзь прычыне, напрыклад, якія пераехалі на новае месца жыхарства і зарэгістраваліся пазней складання спісаў, дадаткова ўключаюцца ўчастковай камісіяй пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Беларусі і наяўнасці рэгістрацыі па месцы жыхарства на тэрыторыі дадзенага ўчастка. А грамадзяне, зарэгістраваныя па месцы знаходжання, – на падставе пашпарта і дакумента, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы знаходжання.

Пры адсутнасці рэгістрацыі выбаршчык будзе ўключаны ў спіс на падставе пашпарта і дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі дадзенага ўчастка для галасавання. Падыдзе дагавор арэнды або куплі­продажу жылля. У гэтым выпадку ўчастковая камісія абавязана паведаміць аб галасаванні выбаршчыка на сваім участку той камісіі, на тэрыторыі якой выбаршчык зарэгістраваны. Але гэты варыянт выключаны, калі ў грамадзяніна няма афіцыйнага пацвярджэння пражывання ў кватэры сваякоў або знаёмых без рэгістрацыі.

Вайскоўцы і члены іх сем’яў галасуюць на выбарчых участках у воінскіх часцях. Дарэчы, з гэтай мэтай у рэспубліцы арганізаваны 21 участак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *