В последнее время увеличилось количество белорусов, которые выезжают в Китай на работу

Закон - один для всех

У апошні час павялічылася колькасць беларусаў, якія выязджаюць у Кітайскую Народную Рэспубліку з мэтай працаўладкавання. Пры гэтым пераважная большасць грамадзян атрымліваюць запрашэнні праз сетку інтэрнэт ці непасрэдна ад замежных грамадзян, якія абяцаюць “беспраблемныя” працу і жыллё ў Кітаі.

Прадстаўнікі кітайскіх кампаній-­вярбоўшчыкаў (часта імі выступаюць грамадзяне Украіны, Расіі, Ірака) падманным шляхам запрашаюць маладых жанчын у Кітай – нібы для работы ў якасці манекеншчыц, мадэляў, удзельніц творчых калектываў. Пры гэтым уводзяць іх у зман, маўляў, для такой дзейнасці падыдзе турыстычная ці дзелавая віза. На самой жа справе патрэбна кітайская працоўная, якую кампаніі па розных прычынах не афармляюць.

Вярбоўшчыкі як правіла працуюць праз інтэрнэт. Для афармлення кітайскіх віз яны запрашаюць грамадзян Беларусі ў Маскву (нягледзячы на наяўнасць Пасольства КНР у Мінску) або рэкамендуюць звярнуцца да турфірм, якія садзейнічаюць у афармленні віз у КНР.

Ужо ў Кітаі такі працадаўца, карыстаючыся залежным становішчам дзяўчат, няведаннем імі мовы, выстаўляе непрымальныя патрабаванні, часам схіляючы да заняткаў прастытуцыяй. У выпадку адмовы працадаўца не выконвае ўмовы складзенага на месцы (фіктыўнага) дагавору ў частцы аплаты, афармлення візы, прадастаўлення жылля.

Для працаўладкавання ў Кітаі беларусы абавязаны атрымаць візу катэгорыі Z. Грамадзяне, якія маюць турыстычныя візы, накіроўваюцца ў КНР на вучобу ці практыку, па культурным абмене ці з дзелавымі мэтамі, да сваякоў, не могуць быць прыняты там на працу.

У выпадку, калі паліцыя Кітая выяўляе факт незаконнай працоўнай дзейнасці,  грамадзянін затрымліваецца і змяшчаецца ў следчы ізалятар для высвятлення абставін справы. Звычайна гэта займае нямала часу і патрабуе вялікіх сум штрафаў. Дарэчы, у выпадку нявыплаты апошніх чалавек рызыкуе трапіць у турму, а пазней падлягае дэпартацыі.

Заканадаўства Кітая ўзмацняе адказнасць у адносінах замежных грамадзян за ажыццяўленне нелегальнай працоўнай дзейнасці. У сувязі з гэтым павялічылася і колькасць затрыманых там беларусаў. Калі ў 2015 годзе ў адным з гарадоў КНР у следчы ізалятар трапілі 3 грамадзянкі нашай краіны, то за першае паўгоддзе 2016-­га – ужо 8.

Калі вы маеце намер выехаць у Кітай з мэтай працаўладкавання, азнаёмцеся з нюансамі існуючага ў краіне заканадаўства. Зрабіць гэта можна ў любым падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі.

Д.ПЧОЛКА, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *