Сезон заготовок продолжается. Ушачское райпо заготовило уже более 60 тонн яблок для промышленной переработки

Общество

Сёлетні год выдаўся ўраджайным на яблыкі, і на мінулым тыдні іх нарыхтоўка пачалася ва ўшацкім райспажыўтаварыстве. Для прамысловай перапрацоўкі яблыкі (акалот) прымаюцца ў неабмежаванай колькасці  па 3 капейкі (300 рублёў) за кілаграм. Прымаюць лішкі садавіны не толькі ў нарыхтоўчым пункце ў гарпасёлку, а і ва ўсіх сельскіх магазінах. У населеных пунктах, дзе няма магазінаў, кааператары працуюць па заяўках. Як нам паведамілі спецыялісты райспажыўтаварыства, нарыхтоўшчыкі выязджаюць і ў такія населеныя пункты, папярэдне прыняўшы заяўкі ад здатчыкаў. Ехаць за невялікай колькасцю мяхоў немэтазгодна, а таму кааператары збіраюць заяўкі, напрыклад, з некалькіх блізкіх вёсак адной зоны і накіроўваюцца за прадукцыяй. У многіх населеных пунктах наладжана цесная сувязь са старэйшынамі, якія абыходзяць вяскоўцаў і арганізоўваюць здачу яблыкаў у адзін дзень. Ніводную заяўку ў райспажыўтаварыстве не пакідаюць без разгляду і заўсёды стараюцца  пайсці насустрач ушачанам.

Акрамя гэтага, грамадзяне маюць магчымасць здаць і лішкі здымных яблыкаў цвёрдых сартоў, за выключэннем антонаўкі. Трэба адзначыць, што ў адрозненне ад акалоту яны ўжо прымаюцца ў абмежаванай колькасці, бо ідуць пад рэалізацыю ў магазінах сваёй гандлёвай сеткі. Кошт на іх складае  20 капеек (2 тысячы рублёў) за кілаграм. Патрабаванні да такой прадукцыі – яблыкі павінны быць не пабітымі і ў скрынях, якія па неабходнасці райспажыўтаварыства можа выдаць здатчыку. Праз некаторы час прымацца будзе і антонаўка, якая пойдзе на мачэнне.

Задаць пытанні, звязаныя з нарыхтоўкамі,  і пакінуць заяўкі можна па тэлефоне 2-­78-­52.

* Райспажыўтаварыствам ужо нарыхтавана больш 60 тон яблыкаў для прамысловай перапрацоўкі. Усяго ж плануецца нарыхтаваць 700 тон пладоў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *