Ресурсы вторичные — задача первоочередная. Какие организации Ушаччины выполняют план по сдаче макулатуры

Общество

Асноўнымі пастаўшчыкамі другасных матэрыяльных рэсурсаў ва Ушацкім раёне з’яўляюцца райспажыўтаварыства і УП ЖКГ. За студзень-ліпень бягучага года выкананне задання па раёне склала 41,2 працэнта: пры плане 300 тон сабрана 123,7 тоны.

Распараджэннем Ушацкага райвыканкама ад 17.02.2016 года №35р “Аб давядзенні аб’ёмаў збору (нарыхтоўкі) у 2016 годзе другасных матэрыяльных рэсурсаў” 81 арганізацыі раёна даведзены заданні аб зборы адходаў паперы і кардону і здачы іх у райспажыўтаварыства. Усяго сёлета арганізацыям запланавана нарыхтаваць 33500 кілаграмаў. Па даных на 26 жніўня было пастаўлена 23640 кілаграмаў адходаў паперы і кардону.

Трэба сказаць, што многія арганізацыі ўжо справіліся з заданнем і нават перавыканалі яго. Сярод перадавікоў – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, які пры заданні 7000 кілаграмаў здаў 12405, выканаўшы план на 177,2 працэнта. На 116,7 працэнта справіліся з даведзеным заданнем філіялы “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”. Актыўна працуюць сельвыканкамы – на 113,5 працэнта выканаў план па здачы названай сыравіны Вялікадолецкі, дасягнулі даведзеных лічбаў Жарскі, Ушацкі і Сарочынскі сельскія выканаўчыя камітэты, блізкія да выканання і астатнія. А вось сельгаспрадпрыемствы раёна пакуль не ўключыліся ў справу. Маюць на сваім рахунку здадзеныя кілаграмы толькі ААТ “Ільюшынскі” і КУСГП “Глыбачаны”, астатнія ж увогуле не пачыналі нарыхтоўку. Тое ж можна сказаць і пра індывідуальных прадпрымальнікаў, якім таксама даведзена заданне па здачы адходаў паперы і кардону. Адзіным станоўчым прыкладам сярод здатчыкаў гэтай катэгорыі з’яўляецца Аліна Казіміраўна Крацёнак, якая перавыканала заданне на 123,3 працэнта, нарыхтаваўшы 185 кілаграмаў сыравіны.

Варта нагадаць, што пытанне невыканання даведзеных заданняў па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў знаходзіцца на асаблівым кантролі.

Т.ХАНЯК, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *