22 сентября в мире проводится масштабная акция «День без автомобиля»

Экология

Штогод 22 верасня ў свеце праводзіцца маштабная акцыя Дзень без аўтамабіля, падчас якой аўтааматарам прапаноўваецца стаць пешаходамі, перасесці з машын на веласіпеды або грамадскі транспарт. Традыцыя праводзіць гэты дзень нарадзілася ў Францыі 19 год таму, а ў 2008­-м да яе далучылася Беларусь.

З пастаянным павышэннем узроўню аўтамабілізацыі грамадства павялічваюцца і аб’ёмы выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра. У нашай краіне доля транспарту ў сумарных выкідах ад усіх крыніц складае 72 працэнты.

Заўтра ў Беларусі будзе праведзена шмат акцый і мерапрыемстваў. Асабліва шмат іх будзе ў сталіцы нашай краіны, дзе транспартная праблема найбольш актуальная. Так, з аўтамабілістаў, якія прад’явяць кандуктарам грамадскага транспарту вадзіцельскае пасведчанне і тэхпашпарт, не будзе брацца плата за праезд. Пройдуць праверкі якасці аўтамабільнага паліва на адпаведнасць тэхрэгламенту і наяўнасць свінцу і серы. У Фрунзенскім раёне Мінска супрацоўнікі ДАІ ўручаць наборы садавіны некаторым аўтаўладальнікам, перасеўшым на веласіпеды. Кіраўнікам прадпрыемстваў рэкамендавана заахвоціць сваіх работнікаў, якія пакінуць аўтамабілі дома.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *