30 сентября Ушачский районный центр культуры и народного творчества приглашает всех на праздник, посвящённый Дню пожилых людей

Общество

У пятніцу, 30 верасня, ва Ушацкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці будзе ладзіцца свята, прысвечанае Дню пажылых людзей. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыемна і змястоўна правесці час разам. Пачатак мерапрыемства ў 15.00.

Для падвозу будзе задзейнічаны маршрутны аўтобус па наступным графіку: в.Градзянец (былая кантора сельгастэхнікі) – 14.10; ільнозавод (магазін) – 14.20; вул.Калінінская (магазін) – 14.25; лясгас (кантора) – 14.35; вул.Савецкая (магазін будматэрыялаў) – 14.40. Па шляху аўтобус забірае галасуючых ветэранаў і пенсіянераў.

Ад’езд назад па такім жа маршруце ад РДК арыенціровачна ў 17.00. Аплата за праезд па гарадскім тарыфе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *