Время делать прививки от гриппа

Здравоохранение

“Вакцынацыю супраць грыпу не рабіў ніколі, хоць і кожны сезон падхопліваў нейкую распіраторную інфекцыю. Працую ж сярод людзей, у гандлі. Напэўна, так і бы і хадзіў кожную зіму на бальнічны, калі б  мінулай восенню не звярнуўся да тэрапеўта з сасудамі. Паралельна з іншымі працэдурамі мяне ўгаварылі зрабіць прышчэпку супраць грыпу – і першую зіму я абышоўся без бальнічнага. Зразумела, што сёлета я ўжо сам буду звяртацца за прышчэпкай” .

За прыкладамі аб эфектыўнасці вакцынацыі далёка хадзіць не давялося. У кожнага з супрацоўнікаў рэдакцыі ёсць свая гісторыя. Прыгаданую вышэй расказаў муж нашага галоўнага бухгалтара А.Шасцярэнь. Намеснік рэдактара Н.Багдановіч не нарадуецца, што прывіла дачку і другакласніца не прапускала заняткаў, хоць у класе хварэлі многія дзеці. Ды і што казаць, нашы  супрацоўнікі-мужчыны, якіх прывілі летась на рабочым месцы, у рэдакцыі, заставаліся ў  страі ўвесь сезон рэспіраторных захворванняў, тады як жаночая палова піла таблеткі. Дарэчы, мы не былі супраць вакцынацыі, наадварот, праўда прастываць  пачынаем раней за сезон прышчэпак, а іх жа робяць толькі здаровым людзям.

І таму сёлета, пакуль здаровыя, першымі сярод арганізацый запісаліся практычна ўсім саставам. Што раім зрабіць усім. Тым больш што гэта зусім нескладана. Самае зручнае для працуючых – каб іх вакцынавалі без адрыву ад вытворчасці. Для гэтага кіраўнікам арганізацый варта звярнуцца да адміністрацыі паліклінікі
(2-77-34, 2-03-27) і заключыць дагавор на вакцынацыю. Медработнікі прыедуць да вас самі, і зойме працэдура некалькі хвілін. Супрацьпаказанняў практычна няма: ускладненні, калі яны былі падчас ранейшых прышчэпак, ці тэмпература, хвароба на час вакцынацыі.

Асобныя катэгорыі работнікаў, якія маюць справу з вялікай колькасцю людзей, напрыклад, настаўнікі, праваахоўнікі, прадаўцы,  прывіваюцца бясплатна. Таксама бясплатна вакцынуюцца дзеці, інваліды, пенсіянеры, асобы з хранічнымі захворваннямі лёгкіх, сэрца, паколькі грып дае ўскладненні. Апошнім варта  звярнуцца да свайго ўчастковага тэрапеўта. Медсёстры могуць зрабіць прышчэпку не толькі ў бальніцы, але і падчас  падворных абходаў.  Працэдура за апошнія гады стала настолькі звыклай і, галоўнае, эфектыўнай, што  ўгаворваць нікога не трэба.  Жыхары  дома №6 па Ленінскай, напрыклад, штогод дзякуюць медыкам за правядзенне вакцынацыі на доме.

Дзякуючы таму што летась было прышчэплена 40 працэнтаў насельніцтва, сезон захворванняў ушачане перанеслі лёгка – без ускладненняў і смяротных выпадкаў, якімі можа заканчвацца грып.

Сёлета  ва Ушацкім раёне мяркуецца прышчапіць 5600 чалавек. З рэспубліканскага і мясцовага бюджэту выдзелены сродкі на вакцыну расійскай і беларускай вытворчасці. Дарэчы, айчынныя вакцыны супраць грыпу выпушчаны беларусамі (сумесна з расіянамі) упершыню. Дзейнічае імунітэт супраць распаўсюджаных штамаў грыпу 12 месяцаў, а пачынае працаваць праз 8-12 дзён пасля вакцынацыі. Масавая імунізацыя пачынаецца ў Беларусі з 1 кастрычніка і працягнецца месяц. Не прапусціце спрыяльны час.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *