На планёрке у председателя райисполкома

Общество

На Ушаччыне поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. І хоць надвор’е не песціць, асноўная задача, якая пастаўлена перад сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна, – безумоўнае выкананне даведзеных заданняў па нарыхтоўцы якасных кармоў. На жаль, не вельмі паваротлівымі аказаліся земляробы КУСГП “Дубраўка”, якія марудзяць з уборкай траў. Вызначана тактыка закладкі сенажу ў СВК “Старасельскі-Агра”: да часу, пакуль не будзе набыты ўласны здрабняльнік, дапамогу ім будзе аказваць іншая гаспадарка.

Адначасова вядуцца работы па доглядзе за пасевамі, плошчы якіх у гэтым годзе ўзраслі на адну тысячу гектараў у параўнанні з мінулым годам, і наогул сельгасугоддзі за кошт далучэння ў севазварот няўдобіц павялічыліся на 4 працэнты.

Выконваюцца мерапрыемствы па праграме “Чыстыя палі”, добраўпарадкоўваюцца пад’езды да сянажных траншэй.

Аздараўленчы лагер “Турасполле” адчыніць свае дзверы для дзяцей 10 чэрвеня, усе падрыхтоўчыя работы завершаны.

11 чэрвеня ва ўсіх школах раёна пройдуць выпускныя балі. Усе святочныя мерапрыемствы адбудуцца непасрэдна ў школах з удзелам бацькоў, грамадскасці.

На гэтым тыдні УП ЖКГ мяркуе запусціць у работу катлы на мясцовым паліве, гарачая вада зноў паступіць у жылыя дамы.

На правядзенне добраўпарадкавання г.п.Ушачы і населеных пунктаў раёна патрэбны значныя сродкі, аднак заробленыя на раённым суботніку яны не пералічаны на спецыяльны разліковы рахунак многімі прадпрыемствамі і арганізацыямі. На працягу тыдня гэта пытанне неабходна вырашыць.

Ф.ВОЛАХ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *