Вакансии в Ушачском районе в октябре

Общество

Наяўнасць у раёне вакансій – пытанне, якое цікавіць многіх. Аднак хвалявацца ўшачанам не варта: варыянтаў працаўладкавання зараз дастаткова. Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на пачатак кастрычніка свабодныя месцы былі ў 18 арганізацыях Ушаччыны.

Па­­ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу ветэрынарнага фельчара, галоўнага агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка і заатэхніка; “Арэхаўна” – вадзіцеля аўтамабіля, трактарыста, трактарыста­машыніста; “Кублічы” – галоўнага агранома; “Вялікадолецкае” – тэхніка­асемянатара, ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача, жывёлавода, заатэхніка­селекцыянера, аператара машыннага даення, вадзіцеля аўтамабіля; “Агра­Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, галоўнага агранома, галоўнага інжынера, загадчыка майстэрні, аператара машыннага даення, электрагазазваршчыка; “Ушацкі райаграсэрвіс” – бухгалтара, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, аператара машыннага даення, трактарыста­машыніста; райветстанцыя – намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце; УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл. Нямала вакансій у лясгасе – галоўнага інжынера, начальніка лесапункта, ляснічага, вальшчыка лесу, пчаляра, трактарыста­машыніста катэгорыі “В” з правам кіравання колавымі трактарамі з рухавіком звыш 80 кВТ і пасведчаннем кранаўшчыка, а таксама трактарыста па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу. Не хапае спецыялістаў медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па кардыялогіі, стаматалогіі і неўралогіі, загадчыкаў ФАПаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр. Ва ўстановах адукацыі чакаюць інжынера­электроніка (для работы ва Ушацкай школе), музычнага кіраўніка (0,25 стаўкі ў Вяркудскай дзіцячым садзе­сярэдняй школе), кіраўнікоў фізічнага выхавання. Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – інжынер­энергетык, слесар­рамонтнік і тынкоўшчык ПМК­66, машыніст (качагар) кацельні агароднінасушыльнага завода, медыцынская сястра санаторыя “Лясныя азёры”, афіцыянт райспажыўтаварыства (для работы ў бары “Класіка”), рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў Кубліцкага сельвыканкама, зборшчык вырабаў з драўніны ў “Форэстгандаль”.

Заработная плата на названыя пасады складае ад 239 да 650 дэнамінаваных рублёў.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы можаце ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2­78­57, 2­73­51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *