ГАИ проводит акцию «Время стать заметным!»

Закон - один для всех

Прафілактычную акцыю пад такой назвай праводзіць з 17 па 28 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя. У яе рамках праваахоўнікі Ушаччыны сумесна з работнікамі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН нагадваюць пешаходам, веласіпедыстам, вадзіцелям гужавога транспарту пра карысць выкарыстання святлоадбівальных элементаў.

У Правілах дарожнага руху (пункт 17.1) замацавана норма іх абавязковага выкарыстання ў цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу да 3 базавых велічынь. Калі ж асоба знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, штраф складзе ад 3 да 5 базавых.

За 9 месяцаў бягучага года па віне пешаходаў, якія парушылі правілы бяспечных паводзін на дарозе, здзейснена 339 аварый – у іх загінулі 76 і атрымалі траўмы 270 чалавек. У кожным трэцім выпадку (110) пешаходы знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, каб у выпадку выяўлення нецвярозых грамадзян ля праезнай часткі неадкладна паведамлялі пра гэта па тэлефоне 102.

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *