Информация для тех, кто хочет стать спасателем

Cлужба-101

Летась быў утвораны ўніверсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь шляхам аб’яднання існуючых навучальных устаноў ведамства. Аб тым, як атрымаць прафесію выратавальніка, наша размова з намеснікам начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні А.М.Уліновічам.

– Андрэй Міхайлавіч, якія спецыяльнасці прапаноўвае сёння абітурыентам універсітэт грамадзянскай абароны МНС?

– “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” з прысваеннем кваліфікацыі па заканчэнні “Інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” (дзённая і завочная формы навучання). Конкурс праводзіцца сярод юнакоў. Яшчэ адна спецыяльнасць – “Пажарная і прамысловая бяспека” з прысваеннем кваліфікацыі “Інжынер па пажарнай і прамысловай бяспецы”. На дзённую форму навучання праводзіцца асобны конкурс паміж юнакамі і дзяўчатамі, тэрмін навучання складае 4 гады.

– Якія перавагі навучання ва ўніверсітэце?

– Курсанты атрымліваюць поўнае дзяржаўнае забеспячэнне: харчаванне, форменнае адзенне, пражыванне, стыпендыю, медыцынскае абслугоўванне. Адзін раз у год даецца права на бясплатны праезд да месца правядзення водпуску па тэрыторыі рэспублікі. Курсанты маюць магчымасць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В”. Матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэта з’яўляецца адной з лепшых у рэспубліцы. Таксама кожны можа знайсці сабе дадатковы занятак па душы — удзел у навуковай рабоце, творчых калектывах, трэніроўкі ў спартыўных секцыях. Выпускнікам, якія праходзілі навучанне за сродкі бюджэту, прысвойваецца званне “лейтэнант унутранай службы”, гарантуецца працаўладкаванне на першае рабочае месца.

– Які алгарытм дзеянняў для тых, хто хоча звязаць сваё жыццё з прафесіяй выратавальніка?

– Трэба ўжо да 1 лютага звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Затым у два этапы неабходна прайсці прафесійны адбор. Ён праводзіцца да 19 мая, кандыдаты накіроўваюцца на медыцынскую камісію, вывучаецца іх маральныя і дзелавыя якасці, праводзіцца спецыяльная праверка. Канчатковы адбор праходзіць з 20 па 31 мая, падчас якога вызначаецца ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. Пералік практыкаванняў для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці, умовы і нарматывы іх выканання можна знайсці на афіцыйным сайце ўніверсітэта ў раздзеле “Абітурыенту”. Дарэчы, на сайце размешчана шмат іншай інфармацыі па тэме і пра ўстанову.

– Вядома ж, акрамя праходжання прафесійнага адбору, абітурыентам трэба паказаць свае веды і па пэўных прадметах.

– Так, неабходна прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай ці беларускай мове, матэматыцы і фізіцы. Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе на дзённую форму навучання за сродкі бюджэту, могуць прыняць удзел у конкурсе на дзённую ці завочную формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты. Абучэнне на завочнай форме праводзіцца на базе Гомельскага філіяла ўніверсітэта. Для атрымання дадатковай інфармацыі аб паступленні ва ўстанову адукацыі МНС звяртайцеся непасрэдна ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ці па тэлефонах 2-29-55, (8033) 358-11-00.

– Дзякуй за размову.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *