Единый день информирования

Общество

прайшоў у чацвер у працоўным калектыве УП ЖКГ на тэму “Узмацненне барацьбы з п’янствам і алкагалізмам”. Перад прысутнымі выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Р.Карабань (на здымку).SDC12976
На жаль, Рэспубліка Беларусь адносіцца да групы краін з высокім узроўнем ужывання алкаголю, а праблемы п’янства і алкагалізму, а таксама шкода ад гэтай пагубнай звычкі, для нас даволі актуальныя. У Беларусі аб’ём продажу ўсіх відаў алкагольных напояў павялічыўся за 1995-2009г.г. з 6,7 да 12 літраў у разліку на душу насельні- цтва. Злоўжыванне алкаголем – адна з асноўных прычын смяротнасці пасля сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Аднак гэты факт не спыняе аматараў спіртнога.
Заложнікамі гэтай з’явы з’яўляюцца дзеці, бацькі якіх захапляюцца алкаголем, не клапоцяцца аб іх выхаванні і ўтрыманні, што, безумоўна, уплывае на іх далейшае жыццё. Бацькі перш за ўсё павінны быць прыкладам для сваіх дзяцей. Сёння ў сацыяльна небяспечным становішчы толькі ў нашым раёне знаходзіцца 115 дзетак.
У апошні час выклікае хваляванне і тое, што падлеткі і маладыя людзі ўжываюць шмат піва, а гэта ўжо сур’ёзная залежнасць. Забарона распіцця алкагольных напіткаў у грамадскіх месцах – адна з мер барацьбы з гэтай негатыўнай з’явай.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы выступілі на гэту тэму і ў іншых працоўных калектывах.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *