На территории Кубличского сельсовета в 2016 году не зарегистрировано ни одного пожара

Cлужба-101 Саветы і жыццё

Летась на тэрыторыі нашага раёна адбылося 18 пажараў, у параўнанні з папярэднім годам іх колькасць знізілася на 2. Аб праводзімай прафілактычнай рабоце ў раёне, у тым ліку і пазаштатнымі пажарнымі інспектарамі пры сельскіх Саветах дэпутатаў, па зніжэнні надзвычайных здарэнняў ішла гаворка на пасяджэнні камісіі па падвядзенні вынікаў агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах Ушаччыны за мінулы год.

Найбольшая колькасць пажараў у 2016-м зарэгістравана ва Ушацкім сельсавеце –7, у той час як у папярэдні год на тэрыторыі сельсавета іх не было наогул. У Вяркудскім назіраецца адваротная сітуацыя: у 2015-м сельсавет заваяваў сумнае лідарства па колькасці пажараў – 8, а за мінулы год іх адбылося 2. Знізілася колькасць пажараў у Вялікадолецкім і Сарочынскім сельсаветах, на тым жа ўзроўні засталася ў Жарскім (2) і павялічылася на 1 выпадак у Глыбачанскім. Кубліцкі сельсавет стаў адзіным, дзе ў 2016 годзе не было ніводнага пажару, толькі адзін за прайшоўшы год зарэгістраваны непасрэдна ў гарадскім пасёлку. Гібелі людзей на пажарах не дапушчана ва ўсіх сельсаветах, акрамя Сарочынскага.

Як адзначыў у сваім выступленні начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С.Я.Аваднёў, каб папярэдзіць узнікненне пажараў і гібель людзей на іх, на працягу ўсяго года на Ушаччыне праводзілася мэтанакіраваная прафілактычная работа. Супрацоўнікамі МНС праведзена каля 200 сельскіх сходаў, сумесна з зацікаўленымі службамі арганізавана больш 120 рэйдаў, па фактах вядзення асацыяльнага вобразу жыцця накіравана 13 інфармацый у РАУС і ЦРБ для прыняцця мер уздзеяння ў адносінах асоб, якія злоўжываюць спіртным. На супрацьпажарную тэматыку 80 выступленняў праведзена на раённым радыё, больш 60 матэрыялаў апублікавана ў газеце “Патрыёт”. Сярод насельніцтва распаўсюджана 16 відаў памятак агульным тыражом 1700 экзэмпляраў. У рамках прафілактычных акцый, якія праводзіліся на працягу года, праведзена 372 мерапрыемствы, у якіх прыняло ўдз­ел амаль 8300 чалавек. У дамах адзінокіх грамадзян, інвалідаў устаноўлена 55 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, адрамантаваны 22 печы і 86 электраправодак.

Немалую работу ў гэтым накірунку правялі і пазаштатныя пажарныя інспектары пры сельскіх выканаўчых камітэтах. Так, напрыклад, у Вяркудскім, Вялікадолецкім і Жарскім сельсаветах імі абследаваны практычна ўсе домаўладанні. Як вынік – не зарэгістравана росту пажараў і гібелі людзей.

Аналізуючы прафілактычную работу аглядавых камісій, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай камісіі  Н.М.Марковіч зазначыла, што прафілактычная работа дае плён, старэйшынам, пазаштатным інспектарам трэба яшчэ больш актывізаваць работу ў першую чаргу з адзінокімі і адзінокапражываючымі людзьмі, інвалідамі, сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей.

Па выніках прайшоўшага года ў аглядзе супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду і абучэнні насельніцтва мерам пажарнай бяспекі першае месца прысуджана аглядавай камісіі Кубліцкага, другое – Вялікадолецкага сельсаветаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *