Не везде лёд прочный! Откажитесь от неоправданного риска

Профилактика и безопасность

Перыяд адлігі зрабіў лёд не такім трывалым. Аматарам зімовай рыбалкі трэба адмовіцца ад неапраўданай рызыкі, а бацькам варта сачыць, дзе гуляюць іх дзеці, праводзіць з імі размовы наконт правіл бяспекі. Бяспечней за ўсё  выходзіць на вадаём з празрыстым  або сіняватым адценнем лёду пры яго таўшчыні не менш 7 см, пры знаходжнні на лёдзе ўдвух – не менш 15 см. Перш чым стаць на лёд, упэўніцеся ў яго трываласці, выкарыстоўваючы палку. Калі з першага ўдару лёд прабіваецца або на ім з’яўляецца вада, трэба тэрмінова павярнуць назад, ідучы не спяшаючыся і не адрываючы ног. Асцерагайцеся месцаў, дзе лёд зацярушаны снегам, бо пад такім “кажухом” яго таўшчыня можа быць мізэрнай. У месцах, дзе хуткая плынь, паблізу кустоў, асакі ці травы нярэдка ўтвараюцца палонкі. Такая ж небяспека падсцерагае і там, дзе б’юць крыніцы ці ў вадаём упадае ручай.

Тэхніка аказання дапамогі пацярпелым на лёдзе

Аказанне дапамогі чалавеку, які праваліўся пад лёд, – надзвычай небяспечны занятак. Каб дапамагчы яму і не пацярпець самому, прытрымлівайцеся наступных правілаў. Падумайце, ці зможаце вы дзейнічаць самастойна або лепш паклікаць на дапамогу каго-небудзь. Працягніце пацярпеламу галіну, вяроўку, лыжную палку ці іншае. Калі вам усё ж неабходна выйсці на лёд, паўзіце, раўнамерна размяркоўваючы вагу свайго цела па паверхні і штурхаючы выратавальны сродак перад сабой. Добра, калі на вас будзе апранута выратавальная  камізэлька. Трымаючыся як мага далей ад палонкі, працягніце пацярпеламу палку ці вяроўку. Калі пачняце выцягваць чалавека, папрасіце яго працаваць нагамі – так будзе лягчэй дастаць яго з палонкі. Выцягніце пацярпелага на бераг у бяспечнае месца і акажыце дапамогу да прыбыцця хуткай дапамогі: прачысціце верхнія дыхальныя шляхі (пры неабходнасці зрабіце штуршкі ў вобласці жывата), пры адсутнасці дыхання зрабіце штучную вентыляцыю лёгкіх.

Як дапамагчы самому сабе

Не спрабуйце рэзка выбрацца на лёд. Ляжце на жывот у позу плыўца. Пакуль паміж слаямі вашага адзення застаецца паветра, яно дапаможа вам трымацца на плыву. Дацягніцеся да краю палонкі, адштурхніцеся нагамі і грудзьмі, выберыцеся на лёд. Пасля таго, як асноўная частка тулава апынецца на лёдзе, адпаўзіце або адкаціцеся далей ад палонкі. Паўзіце да бяспечнага месца, адштурхоўваючыся рукамі і нагамі.

Д.ЛЁЛЯ, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *