В марте в первичных охотничьих коллективах Ушачского района пройдут традиционные собрания

Калейдоскоп

Да ўвагі паляўнічых…

У сакавіку пройдуць традыцыйныя сходы ў пярвічных паляўнічых калектывах раёна. 11 сакавіка сустрэча адбудзецца ў Глыбачанскім у 10 гадзін у сельскім Доме культуры, у Дубраўскім у 11.30 у СДК, у Сарочынскім у дыспетчарскай КУСГП “Арэхаўна” ў 13.00. 18 сакавіка пройдуць сходы ў Лутаўскім пярвічным паляўнічым калектыве ў 10.00 у адміністрацыйным будынку БТПР і Селішчанскім у 11.30 у дыспетчарскай ААТ “Агра-Селішча”. У гэты ж дзень паляўнічыя Жарскай зоны ў 13.00 збяруцца на сход у доме паляўнічага і рыбалова ў Завыдрыне.

… і рыбаловаў

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, члены РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” маюць перавагу пры ажыццяўленні аматарскага рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі. Напрыклад, падчас лоўлі рыбы грамадзянам дазволена выкарыстоўваць да пяці кручкоў, а вось члены БТПР могуць узяць на рыбалку да дзесяці кручкоў. Таксама члены грамадскай арганізацыі могуць ажыццяўляць лоўлю рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, займацца падводным паляваннем. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю па тэме і ўступленні ў таварыства можна па тэлефоне 5-72-03, па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 16 і на сайце rgooboor.by.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *