100 лет на страже правопорядка. Милиция Беларуси отмечает юбилей

Общество

У сакавіцкія дні трывожнага 1917-га самыя бясстрашныя і ініцыятыўныя мужчыны стварылі першыя атрады беларускай міліцыі, устаўшы на ахову міру і правапарадку ў краіне. За гэты час адбылося шмат падзей: праваахоўнікі прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, ліквідавалі наступствы чарнобыльскай аварыі, абаранялі спакой грамадзян у цяжкія пасляваенныя гады і мірны час.

Сённяшнія супрацоўнікі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і, у прыватнасці, Ушацкага райаддзела міліцыі з гонарам працягваюць слаўныя традыцыі сваіх старэйшых таварышаў. Вядомыя радкі “Наша служба и опасна, и трудна” не з’яўляюцца для іх проста прыгожымі словамі, а напоўнены цалкам канкрэтным жыццёвым сэнсам. Калі сітуацыя патрабуе, то гэтыя людзі гатовы часам нават цаной уласнага жыцця выканаць свой службовы і грамадзянскі абавязак. Яркім прыкладам таму з’яўляецца подзвіг начальніка крымінальнага вышуку А.П.Сцяржанава, які загінуў падчас выканання службовага абавязку, а таксама ўдзел ушацкіх міліцыянераў у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС – усяго ў іх ліку значацца імёны 7 супрацоўнікаў Ушацкага РАУС.

Сёння вартавыя правапарадку адказна нясуць службу днём і ноччу, у будныя дні і святы. І, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, стомленасць ад бяссонных начэй, напружаны рытм работы, паспяхова спраўляюцца з выкананнем усіх пастаўленых абавязкаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *