В Ушачском районе продолжается практика проведения сельских сходов с целью профилактики чрезвычайных происшествий

Cлужба-101

Практыка правядзення сельскіх сходаў з мэтай прафілактыкі надзвычайных здарэнняў працягваецца на Ушаччыне. Апошняе такое мерапрыемства прайшло ў аграгарадку Кублічы на базе мясцовай школы.

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Д.Панцюхоў і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С.Аваднёў абмеркавалі з жыхарамі аграгарадка такія актуальныя тэмы, як выкананне правіл бяспекі ў быце і на рабочых месцах, аб недапушчальнасці курэння ў доме ў стане алкагольнага ап’янення, карыстанне спраўнымі электрапрыборамі і пячным ацяпленнем. Удзельнікі мерапрыемства змаглі праверыць узровень сваіх ведаў і ступень гатоўнасці дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, навыкі карыстання вогнетушыцелем. Увазе прысутных былі прадстаўлены тэматычныя фільмы і прэзентацыя, складзеная на аснове пажараў, якія адбыліся на Ушаччыне. Пасля прыведзеных канкрэтных прыкладаў тыя, хто не мае ў сябе дома аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, задумаўся аб яго набыцці. Зараз вялікая частка насельніцтва карыстаецца смартфонамі, а таму прысутным было рэкамендавана ўстанавіць карысны мабільны дадатак “МНС Беларусі – дапамога побач!” Таксама ў рамках мерапрыемства з вучнямі і персаналам быў адпрацаваны план эвакуацыі ў выпадку пажару, а затым у двары школы ўсе жадаючыя змаглі азнаёміцца з аварыйна-­выратавальнай тэхнікай і пажарна-­тэхнічным узбраеннем, а таксама паспрабаваць сябе ў ролі выратавальніка, што вызвала шмат эмоцый, асабліва ў малодшых школьнікаў.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *