В феврале в Ушачском районе зарегистрировано рождение всего восьми малышей

Демография

Восем малышоў

У лютым бягучага года органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне васьмі дзетак: трох хлопчыкаў і пяці дзяў­чынак. Азы няпростай бацькоўскай навукі зараз асвойваюць мама і тата першынца Яўгена Собалева. Бацькам жа Соф’і Гурчонак, Яўгеніі Іваненка, Сафіі Красновай, Яраслава Шунто і Лізаветы Шчэрбік у гэтым сэнсе крыху прасцей: такі вопыт у іх ужо аднойчы быў. Са з’яўленнем жа Сабрыны Целепень сям’я набыла статус мнагадзетнай. А Кірыл Канавалаў стаў ужо чацвёртым дзіцем у сваіх мамы і таты.

…і ўдвая менш шлюбаў

Менш аптымістычная сітуацыя назіралася ў апошні зімовы месяц са шлюбамі: іх было толькі чатыры. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Івана Шугалея і Таццяны Ярмак.

Спадзяемся, сітуацыя з надыходам вясны “пацяплее” – і жадаючых зарэгістраваць свае адносіны стане больш.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *