Не рвите первоцветы!

Экология

З надыходам вясны ў лясах з’яўляюцца першацветы – расліны, якія пачынаюць цвісці раней, чым дрэвы пакрываюцца лістотай. Па інфармацыі Мінпрыроды, у нашай краіне расце шмат такіх прадстаўнікоў фауны. Ёсць сярод іх і расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі – іх збор забаронены і караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічынь (арт. 15.8. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях). Гэта ветраніца лясная, купальніца еўрапейская, сон-трава лугавая і раскрытая, раўнаплоднік васіліснікавы, фіялка багністая.

Акрамя чырвонакніжных, ёсць сярод першацветаў расліны, якія патрабуюць прафілактычнай абароны. Гэта недастаткова вывучаныя або рэдкія віды, а таксама звычайныя, аднак з высокім прыродаахоўным статусам (напрыклад, уключаныя ў Чырвоныя кнігі Еўропы, якія абараняюцца ў рамках міжнародных канвенцый). Да такіх у Беларусі адносяцца цюльпан лясны, першацвет вясновы, пралеска высакародная (пячоначніца), хахлатка полая.

Масавы збор першацветаў падрывае колькасць іх папуляцый і здольнасць да вегетацыі. Для многіх відаў штогадовы збор раслін з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння ранейшага арэалу распаўсюджання.

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад збору і куплі першацветаў. У першым выпадку мы губім кветкі, а ў другім – заахвочваем браканьераў.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *