Министерство образования утвердило минимальный порог баллов на централизованном тестировании-2017

Общество

Міністэрства адукацыі вызначыла, якія балы на цэнтралізаваным тэсціраванні будуць лічыцца нездавальняючымі для паступлення ў ВНУ ў гэтым годзе. Пастанова ад 16 сакавіка 2017г. №20 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі (уключна): па беларускай і рускай мовах – ад 0 да 19 балаў для філалагічных спецыяльнасцей, ад 0 да 9 балаў – для астатніх спецыяльнасцяў. Па першым прадмеце гуманітарнага блока нездавальняючым будзе лічыцца ўсё, што ніжэй за 20 балаў, для другога прадмета – да 15 балаў. Па першым прадмеце ЦТ, калі гэта хімія, фізіка, матэматыка або біялогія нездавальняючымі ацэнкамі будуць лічыцца адзнакі да 15 балаў. У выпадку, калі гэтыя прадметы выбраны другімі – да дзесяці балаў. Для тых, хто паступае ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінабароны, МНС і Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты, у ВНУ пры МУС і на шэраг іншых спецыяльнасцей, ніжнія парогавыя значэнні адзнак ЦТ складаюць ад 0 да 4 балаў для ўсіх прадметаў. Цэнтралізаванае тэсціраванне для абітурыентаў пройдзе ў чэрвені. Дакладныя даты экзаменаў будуць вядомы пазней.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *