Состоялась IV отчётно-выборная конференция Ушачской районной организации РОО «Белая Русь»

В общественных организациях

У Беларусі на пачатак бягучага года зарэгістравана 731 грамадскае аб’яднанне. У многіх гэта лічба выклікае здзіўленне, бо назваць хаця б з дзясятак зможа далёка не кожны чалавек, нават з ліку тых, хто цікавіцца развіццём грамадскага руху. Гэта ў немалой ступені абумоўлена і тым, што многія арганізацыі існуюць па прынцыпе “стварылі і забыліся”. А вось рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” з моманту свайго ўзнікнення працуе сістэмна, паступова развіваецца і прыцягвае ў свае рады новых членаў. Адрозненне гэтай арганізацыі ад іншых не толькі ў масавасці (зараз яна ўключае ў свае рады звыш 130 тысяч чалавек) – а ў актыўнасці, шматвектарнасці, дзейнасці не ад адной палітычнай кампаніі да наступнай, як у асобных “рухаў” і “грамадскіх ініцыятыў”.

Старт арганізацыйным кампаніям у структурах “Белай Русі” рэгіёнаў дадзены яшчэ ў снежні мінулага года, а на мінулым тыдні 21 красавіка адбылася IV справаздачна-выбарчая канферэнцыя Ушацкай раённай арганізацыі – адной з самых дзейсных і аўтарытэтных у нашым раёне. Правядзенне канферэнцыі ў адзін дзень з пасланнем Прэзідэнта краіны беларускаму народу і Парламенту сімвалічна, бо аб’яднанне з першых дзён сваёй дзейнасці падтрымлівае курс беларускага лідара, свае мэты і задачы фармулюе згодна асноўных напрамкаў развіцця дзяржавы.

На прадстаўнічым форуме, удзел у якім прыняў намеснік старшыні рэспубліканскага Савета “Белай Русі” Сяргей Юр’евіч Пігараў, кіраўніцтва раёна, разгледжаны вынікі работы Ушацкай раённай арганізацыі за перыяд з 17 студзеня 2015 і акрэслены перспектывы развіцця на будучыню. За адзначаны час яна павялічылася на 177 чалавек. Самы вялікі працэнт членаў аб’яднання сканцэнтраваны ва ўстановах адукацыі, але “пярвічкі” створаны і на прадпрыемствах і ўстановах іншых сфер – ад сельскагаспадарчых таварыстваў да сельвыканкамаў. Зараз раённая арганізацыя налічвае ў сваіх радах 549 чалавек, аб’яднаных у 38 “пярвічках”. Назіраецца станоўчая дынаміка ахопу членствам у арганізацыі працаздольнага насельніцтва раёна ва ўзросце старэй 18 гадоў з 6,9 % у пачатку 2015 года да 8% на канец 2016.

Аб’яднанне пазнаюць па канкрэтных справах. У справаздачным перыядзе Ушацкай раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” праведзены раённыя этапы шматлікіх сацыяльна значных рэспубліканскіх акцый: “Белая Русь” з клопатам аб ветэранах”, “Белая Русь” – будучым абаронцам Айчыны”, “У школу з “Белай Руссю”, “Белая Русь” – за бяспеку дзяцей на дарогах”, “Белая Русь – працаўнікам сяла”, традыцыйна раённая арганізацыя з’яўляецца ініцыятарам патрыятычных акцый, прысвечаных дзяржаўным святам.

Пры вялікай падтрымцы членаў “Белай Русі” на Ушаччыне прайшлі важнейшыя палітычныя кампаніі – падрыхтоўка і правядзенне выбараў Прэзідэнта краіны, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аб палітычным вопыце, які напрацавала “Белая Русь”, кажа і прадстаўніцтва членаў арганізацыі ў дэпутацкім корпусе. Напрыклад, сярод дэпутатаў раённага Савета – 54 працэнты маюць членскі білет аб’яднання. Дарэчы, “пярвічка” “Белай Русі” створана і ў Парламенце краіны.

Акрамя ўласных праектаў, раённая арганізацыя нязменна падтрымлівае самыя розныя мерапрыемствы ў культурнай і духоўнай сферах жыцця раёна. Як вынік – у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы ў арганізацыйных структурах РГА “Белая Русь” Ушацкая раённая арганізацыя ў 2016 годзе заняла ганаровае другое месца. Значнасць і паспяховасць дзейнасці грамадскага аб’яднання адзначылі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Віктаравіч Родзіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка. У сваю чаргу старшыня раённай арганізацыі Іна Фёдараўна Сыроўчанка падзякавала раённым уладам за падтрымку ўсіх пачынанняў “Белай Русі”.

Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна прагаласавалі за тое, каб прызнаць дзейнасць Ушацкай РА РГА “Белая Русь” за справаздачны перыяд здавальняючай, падтрымалі запланаваныя асноўныя напрамкі работы ў новым перыядзе. У ім узначальваць арганізацыю будзе І.Ф.Сыроўчанка, намеснік старшыні Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якая паспяхова справілася з роляй лідара арганізацыі ў справаздачны перыяд. Намеснікам Ушацкай РА РГА “Белая Русь” зноў стала старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М. Захарэнка.

Таксама былі выбраны рабочыя органы раённай арганізацыі – Савет і прэзідыум, кантрольна-рэвізійная камісія, абраны дэлегаты на справаздачна-выбарчую канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Вялікія задачы чакаюць арганізацыю ў будучым. Трэба ўдзяляць увагу маніторынгу грамадскага меркавання па самых актуальных пытаннях жыццядзейнасці, прыдумаць добрую іміджавую справу, якая будзе адрозніваць нашу арганізацыю ад іншых, стане яе “фішкай”, актывізаваць работу ў пярвічных арганізацыях. Для старшыні адной з іх, Арэхаўскай сярэдняй школы імя Н.Л.Касцючэнка Святланы Васільеўны Лісоўскай (на здымку), дата правядзення канферэнцыі стала асаблівай, бо супала з днём нараджэння пярвічкі, якая з моманту стварэння ў 2008 годзе стала адной з самых актыўных у раённай арганізацыі. Рады яе папоўніліся – членскія білеты з рук С.Ю.Пігарава па заканчэнні канферэнцыі атрымалі некалькі маладых педагогаў. Таксама ва ўрачыстай абстаноўцы ў арганізацыю ўступілі і прадстаўнікі яшчэ некаторых працоўных калектываў.

“Белая Русь” актыўна супрацоўнічае з іншымі канструктыўнымі грамадскімі аб’яднаннямі. Словы ўдзячнасці за падтрымку ў сумеснай дзейнасці І.Ф.Сыроўчанка выказаў Уладзімір Уладзіміравіч Шкіндзер, які ўзначальвае раённы савет ветэранаў. Таксама напрыканцы мерапрыемства заслужаныя ўзнагароды атрымалі дзясяткі актывістаў арганізацыі, былі падведзены вынікі конкурсу “Залатое пяро “Белай Русі”.

“Малы залатнік, ды дарагі!” – казаў у сваім выступленні С.Ю.Пігараў, маючы на ўвазе той факт, што наша арганізацыя няхай і не самая вялікая па колькасці ў параўнанні з буйнымі рэгіёнамі і раёнамі гарадоў, але дзейсная і згуртаваная.

Намеснік старшыні рэспубліканскага Савета ацаніў узровень правядзення канферэнцыі як “найвышэйшы” – ад афармлення выставы ў фае адміністрацыйнага будынка райвыканкама да падрыхтаваных прэзентацый, якімі суправаджаліся выступленні актывістаў арганізацыі і фінальнай песні А.Агурбаш “Белая Русь”, якая даўно стала неафіцыйным гімнам грамадскага аб’яднання.

Д.Раманоўскі.




1 комментарий по теме “Состоялась IV отчётно-выборная конференция Ушачской районной организации РОО «Белая Русь»

  1. Оказывается столько работы и хороших дел!! А почему на официальном сайте РИК последняя информация по «Белой Руси»
    от марта 2015 года!???

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *