Со связью, но без телефонного справочника. «Прямая линия» с начальником узла электросвязи А.В.Шакута

Зваротная сувязь

Ніводная “прамая лінія”, якую праводзіць у рэдакцыі газеты начальнік раённага вузла электрасувязі А.У.Шакута, не абыходзіцца без тэлефанаванняў з боку ушачан. Яно і не дзіўна: пра запатрабаваныя паслугі службы, нюансы праводзімай мадэрнізацыі сеткі хочацца ведаць кожнаму. Вось і на мінулым тыдні за гадзіну вызначанага часу са сваімі пытаннямі да Аляксандра Уладзіміравіча звярнуліся чацвёра жыхароў раёна. Пачуць тлумачэнні па іх, думаецца, будзе карысна многім нашым чытачам.

Адразу двое грамадзян – жыхары гарпасёлка і Кубліч – паскардзіліся на тое, што пры часовым адключэнні святла ў іх мясцовасці адключаецца і абсталяванне, якое забяспечвае тэлефонную сувязь. Такая “залежнасць” з’явілася не так даўно – з пераходам на оптыку. А.У.Шакута патлумачыў, што работы па пераходзе ад старых каардынатных станцый на сучасныя электронныя праводзяцца зараз па ўсёй краіне. Улічваючы ж дастаткова надзейную работу службаў, якія адказваюць за забеспячэнне насельніцтва электраэнергіяй, узгаданае пытанне з’яўляецца неактуальным. У выключных выпадках, канечне, можна ўстанавіць абанентам гарантаваныя крыніцы сілкавання адмысловага абсталявання. І ўсё ж Аляксандр Уладзіміравіч параіў пры частым знікненні ў доме электраэнергіі звяртацца найперш у раён электрычных сетак – і тады мадэмы будуць працаваць без збояў.

Многіх жыхароў вёскі Старае Сяло Жарскага сельсавета цікавіць, ці з’явіцца ўрэшце ў іх населеным пункце высокахуткасны інтэрнэт. Гэтае пытанне задаў адзін з абанентаў, якому надакучыла мірыцца з тым, што на перасоўнай пошце з-за адсутнасці добрага “сігналу” зараз нельга аплаціць камунальныя паслугі – даводзіцца ездзіць з гэтай мэтай ва Ушачы. Аляксандр Уладзіміравіч расказаў, што правесці ў вёсцы валаконна-аптычны кабель, на жаль, няма тэхнічнай магчымасці, таму высокахуткаснага інтэрнэту ад byfly у бліжэйшы час тут не будзе. Але ж гэта ніякім чынам не ўплывае на магчымасць аплаты паслуг у работнікаў пошты: іх абсталяванне “завязана” на мабільным аператары МТС. Так што ва ўзга­даным выпадку правільней звярнуцца ўсё ж на пошту – магчыма, там заменяць абсталяванне для прыёму плацяжоў ці вырашаць пытанне з якасцю паслуг МТС.

Яшчэ адзін зварот паступіў ад жыхара Куб­ліч. Мужчына паскардзіўся, што з заменай тэлефонных нумароў стала няпроста дазваніцца да патрэбнага абанента. У сувязі з гэтым і пацікавіўся, ці не плануецца перавыданне тэлефоннага даведніка. ­А.У.Шакута патлумачыў, што замена нумароў – патрабаванне часу, звязанае з паступовым паляпшэннем якасці сувязі. Штодня на Ушаччыне іх мяняецца каля 15, і гэты працэс скончыцца дзесьці праз паўтара года. У перспектыве, па словах Аляксандра Уладзіміравіча, усе тэлефонныя нумары будуць у нас пачынацца з пяцёркі. А дагэтуль перавыданне даведніка г.п.Ушачы і Ушацкага раёна з’яўляецца немэтазгодным.

Дарэчы, грамадзянам для таго, каб звязацца з неабходным абанентам, можна патэлефанаваць на нумар даведачнай службы “109”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *