В Ушачском районе спасатели достали из ямы лошадь

Cлужба-101

Часам выратавальнікам прыходзіцца выязджаць і на няштатныя сітуацыі. Апошні такі выпадак адбыўся тыдзень таму ў аграгарадку Ільюшына. Конь, які пасвіўся на лузе, праваліўся ў яму. Самастойна вызваліць жывёліну з палону гаспадар не мог, таму і вырашыў звярнуцца да выратавальнікаў. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пры дапамозе тэхнікі ААТ “Ільюшынскі” выцягнулі каня. Жывёла ў выніку падзення і выратавальнай аперацыі не пацярпела.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *