Ушачское райпо модернизирует не только торговые точки горпосёлка, но и сельские магазины

Общество

“Паспяховая работа магчыма толькі на аснове мадэрнізацыі” – нельга не пагадзіцца з меркаваннем старшыні праўлення Ушацкага райспажыўтаварыства Л.А.Долгай. Таму ў арганізацыі паступова ўкараняюць новыя тэхналогіі, развіваюць матэрыяльна-тэхнічную базу і рамантуюць гандлёвыя аб’екты. Па-сучаснаму зараз выглядаюць магазіны “Будматэрыялы” і “Мэбля”, якія мадэрнізавалі ў мінулым го­дзе. Прыкметна пераўтварыўся ўжо сёлета і “Цэнтральны”. Трэба адзначыць, што райспажыўтаварыства клапоціцца не толькі пра магазіны гарпасёлка, а і сельскія гандлёвыя кропкі ў аддаленых населеных пунктах. Як прыклад – магазін у вёсцы Старое Сяло Жарскага сельсавета.

“Зараз у магазін прыемна зайсці!” – такія водгукі можна пачуць ад мясцовых пакупнікоў, якія ацанілі змены.

Яны тут наспелі даўно: у дажджлівае надвор’е дах працякаў і ад вільготнасці зніжалася якасць некаторых тавараў, ды і само памяшканне даўно не бачыла касметычнага рамонту. Спачатку ў магазіне прыняліся за самую глабальную праблему – адрамантавалі дах, пасля была перароблена сістэма ацяплення і непасрэдна кацельня. Ну а затым абнавіліся як падсобныя памяшканні, так і гандлёвая зала. Заменена практычна палова абсталявання: устаноўлены два новыя халадзільнікі, сталы для нехарчовых тавараў, зроблена невялікая перапланіроўка. Асноўная частка тавараў прадаецца праз прылавак, а вось напіткі, сокі і бакалею наведвальнікі могуць разгледзець і выбраць самі. Гандлёвая зала магазіна па плошчы немалая і пераўзыходзіць нават многія ва ўшацкіх крамах. Аздобілі інтэр’ер яшчэ да рамонту шматлікія кветкі, якія любяць вырошч­ваць прадаўцы Ніна Яўгенаўна Шапо (на здымку) і Наталля Васільеўна Хвошч. Пакаёвыя расліны тут занялі цэлы рад уздоўж акна. Сярод іх і “грашовае дрэва”: “Каб быў добрым тавараабарот і цяжкімі кашалькі пакупнікоў”, – усміхаюцца гаспадыні магазіна. І калі мясцовыя жыхары ўжо прывыклі да гэтай аранжарэі, то выпадковым пакупнікам можа падацца, што кветкі тут таксама ў продажы.

Для зручнасці наведвальнікаў быў адрамантаваны і ганак пры ўваходзе ў будынак, а таксама зроблены поручні.

– Усе змены нас радуюць, цяпер мы можам прапанаваць пакупнікам стапрацэнтна якасны тавар, створаны і добрыя ўмовы для работы, – адзначаюць Ніна Яўгенаўна і Наталля Васільеўна.

Абедзве жанчыны маюць 30-гадовы стаж работы ў гандлёвай сферы, прычым, уся іх працоўная дзейнасць звязана менавіта з гэтым магазінам, а таму выдатна ведаюць сваю справу: як правільна выкласці прадукты, што прапанаваць пакупніку. Ну а праведзеная апошнім часам мадэрнізацыя дазваляе гэта зрабіць на больш высокім узроўні.

Вольга КАМАРКОВА.



1 комментарий по теме “Ушачское райпо модернизирует не только торговые точки горпосёлка, но и сельские магазины

  1. Господи да когда уже в нашей родной Ушаче откроют Евроопт.А то райпо уже надоело со своими сумашедшими ценами и скупым ассортиментом товара.Я на пенсии и мне тяжело ездить в Полоцк за продуктами

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *