Внимание! Информация для тех, кто хочет строить жильё

Общество

З 7 жніўня 2017 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №240, які прадугледжвае новую форму дзяржаўнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян у выглядзе выдзялення з бюджэту адраснай субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, якія выдаюцца банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, і субсідыі на выплату часткі працэнтаў сумесна з субсідыяй на пагашэнне асноўнага доўгу па гэтых крэдытах. Прадастаўленне субсідый на пагашэнне крэдытаў, якія выдаюцца на куплю жылля, Указам №240 не прадугледжана.

У сувязі з гэтым аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага райвыканкама праводзіць апытанне грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Улічваючы сціслыя тэрміны апытання просім для напісання заявы тэрмінова звярнуцца ў аддзел (кабінет №38, 2-гі паверх), тэлефон: 2-72-32.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *