В Беларуси началась самая массовая и популярная охота — загонная на диких копытных животных

Калейдоскоп

Паляўнічыя ўжо расчахлілі стрэльбы і мараць пра здабычу – днямі ў краіне пачалося самае масавае і папулярнае паляванне – загоннае на дзікіх капытных жывёл. Аб тэрмінах, спосабах і кошце пуцёвак расказаў выконваючы абавязкі дырэктара Ушацкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” П.І.ДУБОЎСКІ.

Восеньскае загоннае паляванне на дзікіх капытных жывёл (лось, казуля, кабан) адкрыта з 1 кастрычніка па 31 снежня. Спосаб палявання: ружжовы, загонам з паляўнічымі сабакамі – у светлы час сутак, з засады і падыходу – на працягу сутак. Можна выкарыстоўваць наразное ружжо з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тысяч джоўляў (пры паляванні на лася, кабана старэй  двух гадоў) і звыш 1500 джоўляў (для казулі, кабана да двух гадоў), гладкаствольную зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных кулямі, лукі і арбалеты, паляўнічых сабак – лайкі, гончыя, ягдтэр’еры. Устаноўлены адзіныя дні палявання – субота, нядзеля, панядзелак, аўторак, а таксама святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам нерабочымі.

Кошт паляўнічай пуцёўкі па разавым дазволе для членаў БТПР складае 6 рублёў на загоннае паляванне, 8 рублёў – індывідуальнае. Кошт пуцёвак для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў 1 і 2 груп, ганаровых членаў БТПР ніжэйшы.

Кошт разавага дазволу на здабычу наступны: лось трафейны – 1000 рублёў, лось дарослы – 600 (самец), 800 (самка) і 300 рублёў сегалетак, казуля трафейная – 100, казуля дарослая (самка) – 60 рублёў, сегалетак – 30 рублёў.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



1 комментарий по теме “В Беларуси началась самая массовая и популярная охота — загонная на диких копытных животных

  1. хотелось бы ещё узнать про охоту и путёвки на зайцев:))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *