Министр сельского хозяйства и продовольствия — ветеранам Ушаччины

Официально

Напярэдадні Дня Незалежнасці першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча А.Я.Вайцянкоў ад імя міністра сельскай гаспадаркі і харчавання краіны Рэспублікі Беларусь у сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, асабісты ўклад у аднаўленне і развіццё аграпрамысловасці ўручыў Ганаровыя граматы ўшачанам, якія праслаўлялі раён.
Кіраўнікі гаспадарак, дзе працавалі гэтыя людзі, у дапаўненне да грамат уручылі каштоўныя падарункі, прысутнічалі на гэтай цырымоніі і старшыні сельскіх Саветаў.
Васіль Восі- павіч Рудзёнак аддана адпрацаваў у жывёлагадоўчай галіне калгаса “Прагрэс”, а сёння помняць аб ім у “Райаграсервісе”, яго дырэктар І.І.Баруноў і ўручыў яму падарунак.
З прапраўнучкай прымаў Ганаровую грамату і віншаванні былы каваль саўгаса “Сарочына” Іван Кірылавіч Коршун. 
Больш за дваццаць гадоў працаваў старшынёй калгаса “Новае жыццё” Сяргей Трафімавіч Клопаў. Сёння ў яго не тое здароўе, а таму і ўзнагароду прымаў у Вялікадолецкай участковай бальніцы.
Сцяпан Піліпавіч Ляйчонак усё сваё жыццё прысвяціў калгасу “Дружба”. Таксама падводзіць здароўе, аднак змагацца з цяжкасцямі дапамагае тое, што жыве ў добраўпарадкаванай кватэры, а з уводам аграгарадка Ільюшына там зрабілі і капітальны рамонт. Бачыць ветэран клопат аб сабе і ўдзячны за яго ўладзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *