Областные «Дожинки» пройдут в Ушачах

Официально

Па даручэнні старшыні аблвыканкама А.М.Косінца Ушаччына будзе рыхтавацца да абласнога свята “Дажынкі-2011”. Гэта вялікі гонар і разам з тым адказнасць для ўсіх жыхароў раёна. Трэба ўзмацніць нашы намаганні па добраўпарадкаванні гарпасёлка і іншых населеных пунктаў, зрабіць усё магчымае, каб у гасцей з усяго Прыдзвіння засталіся самыя прыемныя ўражанні.
А яшчэ раней, у верасні бягучага года, плануецца правядзенне выязнога пасяджэння Віцебскага аблвыканкама ва Ушачах.
У цэнтры ўвагі традыцыйнай, па панядзелках нарады, былі пытанні завяршэння ўборкі траў, гатоўнасці да жніва. Паказчыкі колькасці і якасці кармоў у гэтым годзе значна лепшыя ў параўнанні з мінулым. Старшынёй райвыканкама падпісана распараджэнне, згодна якога ў гаспадаркі раёна ўжо з аўторка з прадпрыемстваў і арганізацый будуць камандзі- раваны людзі для работы на камбайнах і зернетаках.
Як і раней на кантролі ў кіраўніка раёна выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Ф.ВОЛАХ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *